Tribuna/Футбол/Блоги/Беларусский футбол/БАТЭ павіншаваў з Днём Перамогі вершам, а Аляксандр Глеб загаварыў па-беларуску

БАТЭ павіншаваў з Днём Перамогі вершам, а Аляксандр Глеб загаварыў па-беларуску

Твор Пімена Панчанкі гучыць пранікнённа.

Автор — Balbatun
9 мая 2018, 20:35
12
БАТЭ павіншаваў з Днём Перамогі вершам, а Аляксандр Глеб загаварыў па-беларуску

Футбалісты і трэнерскі штаб БАТЭ вырашылі павіншаваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і суайчыннікаў з 9 Маем невялічкім ролікам, напрацягу якога футбалісты і Алег Дулуб чытаюць верш Пімена Панчанкі «Дзяўчаты мыюць танк…». Атрымалася даволі пранікнённа.

Вось, дарэчы, увесь тэкст верша.

Дзяўчаты мыюць танк Ля Дома афіцэраў. Стаіць герой атак На пастаменце шэрым. 

Даўно закончан бой, I танк астыў ад злосці, Стаў славай гарадской I часткай прыгажосці. 

Дзяўчаты мыюць танк, Смяюцца без прычыны, Смяюцца проста так, Бо сонца за плячыма, 

Бо ўжо ў садах балююць Шпакі, Бо дзень іскрысты, Бо танк фатаграфуюць Замежныя турысты... 

А збоку на дзяўчат У нейкім неспакоі Глядзіць былы салдат З апаленай шчакою. 

Відэа: fcbatetv

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты