Tribuna/Футбол/Блоги/Беларусский футбол/«Шахцёр» з БАТЭ сінхронна разнеслi супернiкаў: Драгун чароўна забiваў галавой, а Дарба пахаваў «Рух» хет-трыкам (яшчэ i класны асiст выдаў)

«Шахцёр» з БАТЭ сінхронна разнеслi супернiкаў: Драгун чароўна забiваў галавой, а Дарба пахаваў «Рух» хет-трыкам (яшчэ i класны асiст выдаў)

Автор — Алесь Коваль
25 апреля 2021, 21:00
1
«Шахцёр» з БАТЭ сінхронна разнеслi супернiкаў: Драгун чароўна забiваў галавой, а Дарба пахаваў «Рух» хет-трыкам (яшчэ i класны асiст выдаў)

Два, магчыма, самыя цікавыя матчы 6 тура прайшлi ў нядзелю – свае матчы правялі «Шахцёр» і БАТЭ. Адны з галоўных фаварытаў вышэйшай лігі атрымалi свае перамогi нават лягчэй, чым чакалася.

Першымі свой матч гуляла барысаўская каманда. I «Iслач» хутка адкрыла лiк – ужо на 7-й хвіліне магутным ударам з-за межаў штрафной вызначыўся форвард «ваўкоў» Дзмітрый Камароўскі.

БАТЭ, праўда, здолеў адыграцца яшчэ ў сярэдзіне тайма: сваё ўменне згуляць галавой  у чарговы раз прадэманстраваў Станіслаў Драгун. 

Праз некалькi хвiлiн чырвоную атрымаў абаронца «Іслачы» Аляксей Шалашнiкаў. У меньшасцi гаспадары не вытрымалi – у другім тайме вызначыліся Максім Валадзько, а потым аформіў дубль Драгун зноў галавой, лiтаральна ў палёце!

Канчатковы лік у гульні устанавiў Максiм Скавыш – такiм чынам, падпiсанты прарэжымнага лiста Андрэй Кудравец i Уладзiслаў Васiлючак на дваiх прапусцiлi пяць разоў. Разгромная перамога і страта ачкоў брэсцкім «Дынама» ў суботнім матчы з «Віцебскам» дазволіла БАТЭ замацавацца на другiм месцы у адзiноце.

Але «Шахцёр» не падпусціць да сябе Барысаў, не адчуўшы праблем у матчы з амбiцыёзным, здавалася б, «Рухам». «Гарнякі» ўдарна пачалі гульню, ужо на 22-й хвіліне дзякуючы двум стрэлам гамбійскага форварда Дэмба Дарба зрабіўшы лік 2:0. Другi мяч тэарэтычна маглi пабачыць пасажыры электрычкi, якая праязджала наўпрост за плотам стадыёна.

На 67-й хвіліне гамбиец выступіў ўжо ў ролі асістэнта — пасля яго далёкай перадачы вызначыўся Глеб Шаўчэнка: прыняў i адразу ж шыкоўна прабiўў.

А на 77-й хвiлiне Дарба пасля «прывозу» Дзянiса Грачыхi перахапіў мяч і ўцёк на рандэву з галкіперам – 4:0. Пасля хет-трыка ў форварда стала 8 мячоў у чэмпіянаце, а таксама 2 асiста. Цяпер футбаліст аднаасобна ўзначальвае спіс бамбардзіраў чэмпіянату.

«Рух» адказаў толькi пад канец – з пенальці вызначыўся Павел Савіцкі. Таксама 4:1 – «Шахцёр» пакуль не ведае страт у чэмпіянаце і лідзіруе ў табліцы з 18 ачкамі, апярэджваючы БАТЭ на чатыры балы.

***

Сёння, у нядзелю, сайты TUT.BY, «Анлайнер» і «Трыбуна» адмыслова выдаюць тэксты па-беларуску, каб нагадаць і сабе, і сваім чытачам пра тое, якое вялізнае значэнне мае беларуская мова для нацыянальнай культуры і для фарміравання беларускай нацыі. Вось iншыя гісторыі, пра якія «Трыбуна» распавядае сёння па-беларуску:

Сацыяльныя сеткі «Трыбуны» сёння таксама вядуць па-беларуску – далучайцеся да нас у Telegram, Instagram, УКантакце, Facebook, Twitter.

Вось якія беларускамоўныя гісторыі можна пачытаць на TUT.BY:

А вось якія тэксты падрыхтаваў «Анлайнер»:

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты