Tribuna/Футбол/Блоги/Беларусский футбол/Ого, здаецца, ў «ТikTok» знайшлося самае папулярнае відэа за ўсю гісторыю белфутбола. Амаль 6 мільёнаў праглядаў

Ого, здаецца, ў «ТikTok» знайшлося самае папулярнае відэа за ўсю гісторыю белфутбола. Амаль 6 мільёнаў праглядаў

Нечаканачка!

Автор — Бэзавы Кіт
16 мая 2021, 11:00
Ого, здаецца, ў «ТikTok» знайшлося самае папулярнае відэа за ўсю гісторыю белфутбола. Амаль 6 мільёнаў праглядаў

Беларускі футбол – гэта не мільённыя кантракты на тэлетрансляцыі, шматлікія сусветныя зоркі і неверагоднае мноства фанатаў. Хутчэй за ўсё – белфутбол, гэта нешта пра некалькі сотняў тысяч заўзятараў, якія штодня цікавяцца гісторыямі сваіх мясцовых клубаў. Пра гэта вам скажуць і лічбы праглядаў аглядаў матчаў на YouTube-канале АБФФ альбо клубных каналах, аўдыторыя лепшай дваццаткі з каторых не пералічвае і 70 000 падпісантаў. 

Але нягледзячы на нераскручанасць нашага футбольнага прадукта, тут ёсць шмат цікавага. Трэба толькі ведаць, дзе шукаць гледачоў. Нечакана для многіх, яны знаходзяцца у «TikTok». Глядзіце самі – самы папулярны відэаролік у акаўнце АБФФ тут сабраў 5 900 000  праглядаў! Шыкоўны паказчык. 

 

Гэты шэдэўральны розыгрыш штрафнога здзейсніўся на «Центральным» ў Гомелі, пад час матчу 12 тура сезона-2018. Пераможную для сябе гульню (2:0) каманда са Смалявічаў, якая зараз вылецела з вышэйшай лігі і спрабуе свае сілы ў Д3, пачала з стандарта на 37-й хвіліне: Аляксандр Капліенка нечакана скінуў на Рамана Бурца, які стоячы ў стенцы пяткай адпасаваў на Станислава Сазановича. Выдатны гол! Адзнака 1:13. 

Каментарыі пад ролікам вельмі розныя. Ад здзіўлення, што гэта менавіта наш футбол на рускай мове, да высноў пра футбольную рэвалюцыю на кітайскай. Вось самыя залайканыя з іх: 

  • «Хто глядзеў гэта больш за 5 разоў?».
  • «Я не змагу паўтарыць гэта».
  • «Дык гэта ж рэвалюцыя, як з штрафнога зрабіць пенальці»
  • «Мой твар, калі зразумеў, што гэта ЧБ 😂😂»
  • «Калі ў вас няма Месі, заўсёды ёсць іншае рашэнне 😂».
  • «Гульцы 3 і 33 могуць толькі назіраць 😅».
  • «Не дазваляецца стаяць на адлегласці аднаго метра ад сценкі абаронцаў, таму гол павінен быць забаронены».
  • «Шкада, што гэта больш не працуе ха-ха-ха, новае правіла гэта адмяняе 😂».

І нельга не пагадзіцца з апошнім з гэтых каментаў. Сапраўды, у новай рэдакцыі правіл забаронена рабіць такія фінты. Футбалісты каманды, якая выконвае штрафны ўдар, павінны знаходзіцца як мінімум на адлегласці аднаго метра ад сценкі, якую выбудоўвае абараняеце бок. Так што нам застаецца толькі зноў і зноў пераглядаць смалявічскі шэдэўр. 

Відеа: АБФФ; https://www.tiktok.com/@bvliga/video/6878271619819785473

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты