Tribuna/Футбол/Блоги/Беларусский футбол/Жукоўскі і Рыбак забралі ў былога клуба Кубак для БАТЭ – але ж «Iслач» забiла блiскучы штрафны, а адыграцца не дазволiла толькi пахвіна Філіпавіча

Жукоўскі і Рыбак забралі ў былога клуба Кубак для БАТЭ – але ж «Iслач» забiла блiскучы штрафны, а адыграцца не дазволiла толькi пахвіна Філіпавіча

Автор — Spirit of Shankly
24 мая 2021, 06:30
13
Жукоўскі і Рыбак забралі ў былога клуба Кубак для БАТЭ – але ж «Iслач» забiла блiскучы штрафны, а адыграцца не дазволiла толькi пахвіна Філіпавіча

У Гомелі адбыўся фінал Кубка Беларусі па футболе – у яго выйшлі дзве каманды, якія падчас розыгрышу трэніраваў Віталь Жукоўскі: у чвэрцьфінал ён яшчэ выводзіў «Іслач», а з гэтай стадыі працаваў ужо з БАТЭ. Зрэшты, прыкметна памаладзелыя ў гэтым годзе «ваўкі» пад кіраўніцтвам Арцёма Радзькова, які калісьці паспяхова гуляў як раз за барысаўчан, не разгубiлiся і ў 2021-м, нечакана для многіх абыграўшы ў паўфінале «Шахцёр».

У самым фінальным матчы ініцыятывай у першым тайме завалодаў БАТЭ. На 31-й хвіліне гэта ператварылася ў гол – пасля навеса са штрафнога і выратавання ад удару з пары метраў Станіслаў Драгун усё ж адправіў мяч у вароты (адсечка 03:59).

Аднак «Іслач» не здавалася. Тым больш па стадыёне разносіліся моцныя гукі баяна, якія сведчылі, што фан-сектар клуба афіцыйна забіў на байкот. Ну а на 59-й хвіліне Дзмітрый Камароўскі забіў блiскучы мяч ударам са штрафнога і зраўняў лік (адсечка 07:49).

Аднак БАТЭ на 77-й хвіліне забіў зноў. Прычым зрабіў гэта Павел Рыбак, які ў міжсезонне паўтарыў маршрут Жукоўскага. Больш за тое, Рыбак аформіў пераможны гол для «Іслачы» ў 1/8 фіналу гэтага розыгрышу супраць «Крумкачоў». Цяпер жа абаронца адгукнуўся на яшчэ адзін навес са штрафнога (адсечка 09:17).

Неўзабаве «Іслач» магла зраўняць лік намаганнямі ўкраінца Юрыя Казырэнкi, аднак тут Якаў Філіпавіч паказаў, што ў яго ёсць яйкі. У прамым сэнсе – менавіта пахвiнай харвацкi абаронца адбіў мяч з лініі варот (адсечка 10:14).

Матч завяршыўся перамогай БАТЭ 2:1 – клуб ўзяў другі Кубак запар, Рыбак пасля прайграных фіналаў выйграў другі з трох апошніх розыгрышаў, Жукоўскі першы вялікі тытул святкаваў з сынам. Ну а ў выніку кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў уручыў трафей Драгуну – і барысаўчане акунуліся ў канфеці.

Фота i вiдэа: АБФФ

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты