Блог Белорусский футбол

Як Віталь Радзівонаў падае прыклад усім беларусам

Tribuna.com паказывае, што футбаліст робіць на карысць роднай мовы.

У пачатку 2013 у БАТЭ зноў загаварылі пра тое, каб прозвішчы гульцоў на футболках былі на беларускай мове. Віталь Радзівонаў таксама выказаў думку, что родная мова павінна часцей гучаць у СМІ.

«Не буду испытывать абсолютно никакого дискомфорта, если будет звучать «родная мова». Наоборот считаю, что наш родной язык должен звучать и по телевидению, и по радио, а также встречаться в национальной прессе как можно чаще», – напісаў футбаліст у сваёй канферэнцыі на Goals.by.

Ужо праз некалькі месяцаў Віталь здымаецца ў беларускамоўным кліпе Антона Мамоненка.

Тэкст для відэа пераклаў Лявон Вольскі.

Пасля сайт «Еўрарадыё» паразмаўляў з форвардам БАТЭ пра яго стаўленне да роднай мовы.

– У спартовым асяродку часта сустракаю погляды ў падтрымку роднага слова. Не толькі сярод футбалістаў. Калі ўдаецца пабачыцца на нейкіх мерапрыемствах з вядучымі спартсменамі, то чую такія меркаванні. З Сашай Герасіменяй, напрыклад, мы перасякаліся на акцыях і мерапрыемствах. Гэта абсалютна нармальная пазіцыя грамадзяніна сваёй краіны. Тут няма чаго абмяркоўваць. Ёсць такія людзі і ў нашай камандзе.

Я быў такім самым хлопцам. Ну, малады, адным словам. Натуральна, я нешта чытаў ― вершы, творы. Заклаў у школьныя гады пэўную базу. Але, што тут казаць, у паўсядзённым жыцці мова сустракаецца не так часта. Яна існуе на дадзены момант, каб моладзь не забывалася на свае карані. Сітуацыя склалася з-за таго, што беларуская мова мала сустракаецца на дадзены момант у паўсядзённым жыцці, на тэлебачанні. Таму ў мяне вельмі моцная ўнутраная павага да людзей, якія сёння размаўляюць па-беларуску. Мне здаецца, што ў нас такіх людзей робіцца больш.

Спорт можа стаць адной з пляцовак для рэкламы мовы. Карацей, футбол павінен у гэтым пытанні дапамагчы. Мне здаецца, нашым кіраўнікам варта ўжо задумвацца, якія крокі рабіць. Гэта было б цудоўна.

Напрыканцы 2013 Віталь Радзівонаў прыняў удзел у калектыўным роліку-запрашэнні на оперу Станіслава Манюшкі Verbum Nobile.

Гулец зборнай Беларусі добра валодае роднай мовай, дае на ёй інтэрв’ю. Віталь ліча, што беларуская мова – гэта модна.

Ужо ў верасні 2014 года Віталь Радзівонаў разам з іншымі спартоўцамі Беларусі дапамагаў правесці фестываль Mova Cup.

Перад самім мерапрыемствам футбаліст прыняў удзел у прэс-канферэнцыі на беларускай мове.

Свой Twitter гулец вядзе на рускай мове, але не абыходзіцца і без паведамленняў па-беларуску.

Віталь Гуркоў: «Чаму я павінен размаўляць на мове чужой дзяржавы?»

Лявон Вольскі: «У нас толькі адна сапраўдная зорка. А Домрачава толькі крышачку паззяла пры ёй»

А на днях Віталь распавёў у сваім Twitter пра новы фільм пра паўстанне Кастуся Каліноўскага.

Дарэчы, у Twitter футбаліст падпісаны як Vital Radzivonau.

Павага беларусу!

Фото: nn.by

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья