Tribuna/Футбол/Блоги/Беларусский футбол/«Валадзько – добры малы, але ж храпіць ноччу». Першы беларускамоўны Instagram спартоўца

«Валадзько – добры малы, але ж храпіць ноччу». Першы беларускамоўны Instagram спартоўца

Учитесь позитиву у Николая Януша.

4 июня 2016, 09:54
6
«Валадзько – добры малы, але ж храпіць ноччу». Першы беларускамоўны Instagram спартоўца

Пазітыў ад Мікалая Януша.

Нападнiк салігорскага «Шахцёра» у 31 год стаў атрымліваць рэгулярныя запрашэннi ў нацыянальную каманду ад Аляксандра Хацкевіча. Мікалай Януш – адзін з нямногіх, хто радуецца гэтаму факту, і не толькі выкладваецца на полi, але і весела праводзіць час.

Сустракае старога сябра Сяргея Балановіча.

«Я быў вельмі рады сустрэць свайго сябра. Нажаль у яго пашкоджанне і ён вярнуўся ў Расію».

Знаёміцца з новым – з Максімам Валадзько.

«Мой сусед па нумары у гасцініцы на гэтых зборах. Добры малы, але ж храпіць ноччу, не дае выспацца!»

Наведвае Парламент у Белфасце.

«Нам пашанцавала жыць у Белфасце побач з Parliament Billings. Пабываў там. Ўбачыў ніжнюю і верхнюю палаты парламента. Дзякуй маёй ангельскай мове, атрымалася яшчэ і паслухаць гідаў».

Мікалай не забывае і жартаваць. Атрымаў Дзяніс Палякоў.

«Хоць на гэтым п’едэстале Шахцёр вышэй за БАТЭ».

Больш познiя фота з Instagram Мікалая. Адзiн з першых запісаў нападніка «Шахцёра».

Знайшоў у тэлефоне беларускую мову. Цяпер па магчымасці буду пісаць толькі на ёй!

Калі ў клуба з Салігорска былі праблемы, Януш запосціў вось такую фатаграфію.

«Зараз у нашай каманды цяжкі час і цяпер нам трэба зрабіць, як гэтыя хлопцы на фатаграфіі».

У Віцебск форвард едзе з кнігаю.

«Паехалі на чарговы матч. У доўгай дарозе да Віцебска і фільм можна паглядзець, і кнігу пачытаць».

А пасля сустрэчы дзякуе фанатам.

«Нарэшце мы перамаглі і аддзячылі вас за цудоўную падтрымку , нават у такім далёкім Віцебску!»

«

Масаж перад важнай гульнёй з «Дынама».

«Рыхтуемся да гульні з Дынама. Наш другі масажыст, паважаны Андрэй Мікалаевіч. Яшчэ ён працуе ў нацыянальнай зборнай Беларусі!»

Другие посты блога

Все посты