Tribuna/Футбол/Блоги/Футбол паўсюль/Гэта не было сюрпрызам?

Гэта не было сюрпрызам?

Яшчэ за гадзіну да пачатку сустрэчы, калі былі агалошаныя стартавыя склады, вэрхал вакол матча пачаў нарастаць, хаця, падавалася, куды болей.

Автор — Paulo
24 октября 2021, 22:36

Салах усталёўвае рэкорды. Выдаленне Пагба. Жахлівы Мю. Бліскучы Ліверпуль. Што адбылося на Олд-Траффард? Паспрабуем разабрацца.

Яшчэ за гадзіну да пачатку сустрэчы, калі былі агалошаныя стартавыя склады, вэрхал вакол матча пачаў нарастаць, хаця, падавалася, куды болей.

МЮ робіць тры змены ў стартавым складзе, які прайграў Лестару ў папярэдняй сустрэчы Прэм'ер-лігі. Маркус Рэшфард выходзіць у атаку, а Фрэд і Скот МакТомінэ выходзяць у паў-абарону. Удзел Бруно Фернандэша быў пад пытаннем, але ён у старце.

І найхутчэй, Клоп пралічыў гэткія змены, бо ён выпускае ў пару да Ван Дэйка, Ібрагіма Канатэ. Алісан Бэккер вяртаецца ў "браму", а Дыега Шота мяне Манэ.

І вось сустрэча распачалася. Ліверпуль захапіў мяч пад свой кантроль, спрабаваў падбірацца да варот Дэ Хеа, але праваліўся ў сярэдзіне поля, ды першы небяспечны момант на рахунку МЮ. Хуткае перасоўванне мяча ў цэнтры поля, пас на вольную прастору ў штрафную Бэккера, але Фернандэш не трапляе ў створ з забіўной пазіцыі.

І ўжо ў наступнай атацы, вертыкальнае прасоўванне ад Бэккера да Салаха, транзітам праз Робертсана ды Фірміна, гол на рахунку Набі Кейта, добры пас на гол ад Салаха. Цудоўная атака, жвавы рух, жахлівая гульня абаронцаў МЮ. Ліверпуль выходзіць наперад 1:0.

Не пасьпелі адныя - адсвяткаваць, другія - адгараваць, як Ліверпуль на сёмай хвіліне мог падвойваць развыў у ліку. Хуткая атака, чарговы правал у абароне і Ферміна на забіўной пазіцыі, але Давід Дэ Хеа ратуе сваю каманду.

МЮ прапускае ў 13 матчах запар на Олд Траффард. І вось на 13' хвіліне, Набі Кейта карыстаецца нязграбнасьцю абаронцаў, калі Магуайер ды Шоў замінаюць адзін адному, падхоплівае мяч, перадае яго на Александра-Арнальда і той "страляе" на Дыега Шоту. Слізгацінне Партугальца, мяч у сетцы, 2:0 на карысць Ліверпуля.

Пасьля другога гола, гульня троху супакоілася і толькі дзіцячыя памылкі гульцоў Ліверпуля прыводзілі да небяспечных момантаў у штрафной пляцоўцы Алісана Бэккера. Былі спробы ад Люка Шоў, Рэшфарда ды Грынвуда. Але адгуляць хаця б адзін мяч ніяк не атрымлівалася. Потым быў момант, калі Крышціяну Роналду з ззяючымі вачыма ўжо бачыў, як забівае мяч, але Робертсан у скачку пераводзіць мяч на кутні ўдар. Важны перахоп ад капітана зборнай Шатландыі. Праз пару хвілін адбыўся добры сэйв ад Бэккера, пасьля ўдару Рэшфарда.

25-ці хвілінны адрэзак праходзіў у роўнай барацьбе, каманды абменьваліся небяспечнымі момантамі, Ліверпуль аддаў мяч ды адышоў назад, спрабуючы лавіць МЮ на хуткіх контр-атаках, чакаючы чарговай памылкі ў абароне "чырвоных д'яблаў". І на 38' хвіліне дачакаліся, Салах апынуўся на ударнай пазіцыі, прабіў, мяч адляцеў на правы край атакі, дзе яго падхапіў Набі Кейта, пас на Салаха і той з блізкай адлегласьці забівае ў трэццяй сустрэчы на Олд Траффард запар.

Ліверпуль, на полі толькі Ліверпуль. Каманда цалкам кантралюе ход сустрэчы пасля трэццяга голу і можа забіваць яшчэ. Гэта кепска ўплывае на гульцоў МЮ, якія штораз парушаюць правілы. Па хамску павёў сябе і зорны Крышціяну Роналду, прайграўшы барацьбу Кёрцісу Джонсу, які замяніў Мілнэра, Партугалец наўмысна выцяў маладога Англічаніна. Усчалася невялічкая перапалка, спрэчка, гульцы выпусьцілі пар. Роналду атрымаў жоўтую картку, на яго шчасьце, усяго жоўтую.

МЮ патрэбны быў перапынак, гульцы "закіпалі", яны расчараваныя вынікам першага тайму і чакаюць свісток. Але чарговы заход Ліверпуля да чужых варот і 0:4. Шота аддае на Салаха, той ў адзін дотык кладзе мяч пад стойку, ювелірны стрэл, Салах дубль.

Свісток. Перапынак. Олд Траффард вельмі гучна і вельмі красамоўна асвіствае Сульшара, калі той ідзе ў падтрыбуннае памяшканне. Найхутчэй, мы ніколі не чулі такі Олд Траффард, гэта вельмі балюча, як для гульцоў, так і для заўзятараў.

Другі тайм, на поле выйшаў Поль Пагба, ён павінен даць болей моцы ў атацы, бо трэба адгульваць чатыры мячы. Не паспела сустрэча аднавіцца, як жоўтую картку атрымаў Фернандэш, за размовы. Гульцы "юнайтэда" не супакоіліся, гэта быў не той настрой, які трэба.

І на 50' хвіліне Салах забівае свой трэцці гол і пяты для Ліверпуля. Хет-трык Салаха і ён самы рэзультатыўны афрыканскі футбаліст у АПЛ, віньшуем Егіпцяніна. Гол атрымаўся найвышэйшага гатунку, проста радыёкеруемы пас ад капітана "мерсісайдцаў" і дасканалае завяршэнне ад Егіпцяніна.

Хтосьці яшчэ не паспеў вярнуцца з перапынку, як іхняя каманда ўжо прапусьціла пяты мяч.

Але літаральна праз некалькі хвілін Роналду забівае першы гол МЮ, прафесійныя рухі нападніка і трапны стрэл у дальні кут. Олд Траффард святкуе, але... ВАР умешваецца, гол адменены, становішча па-за гульнёй. Выязны сектар заўзятараў сустракае гэта гучнай радасьцю, нібыта іх гульцы забілі шосты гол. Лік застаецца ня зменны 0:5. МЮ атакуе, цісьне.

Пасля розыгрышу кутняга удару, дрэнны пас на Пагба і той ў жорсткім падкаце ідзе прамой нагою ў Набі Кейта. Гэта жоўтая картка, гульцы Ліверпуля не задаволенныя, яны ўпэўненыя, што Француза трэба выдаляць. Энтані Тэйлару падказваюць па сувязі, што трэба глядзець відэа-паўтор. Тэйлар упэўніваецца, што трэба выдаляць парушальніка. Гэта чырвоны колер і Пагба пакідае газон. Ён правёў на полі ўсяго 15' хвілін. Гэта канец для Юнайтэд.

Заўзятары пачалі пакідаць трыбуны, гэта балючае відовішча. Юнайтэд выглядаў проста жахліва.

Набі Кейта траўмаваны, ён пакідае поле на насілках.

Змрочны момант для Юргена Клоппа. Шыкоўны матч у выкананні яго каманды і такая балючая страта, Набі Кейта набраў выдатную форму, але цяпер трэба чакаць медычнае абследванне.

Гульня была закрытая, хаце меліся яшчэ моманты, але галоўныя падзеі ўжо адбыліся. Поль Пагба, нібыта выкінуў белы ручнік.

Невялічкі вынік. МЮ мае зорны склад, але несбалансаваную гульню. Ніякай тактычнай гнуткасьці. Жахлівыя памылкі ў абароне і вынік, першы ж сур'ёзны супернік і татальны разгром на сваім полі. Ці вырак гэта для Сульшара, мяркую, што так. Магчыма, яму дадуць апошні шанец, але пасьля такіх ганебных параз, цяжка верыцца.

Ліверпуль зараз у шалёнай форме, як і Салах, гэта заяўка на барацьбу ў АПЛ, а для Егіпцяніна заяўка на індывідуальныя награды. Мала хто верыў у Ліверпуль перад пачаткам гэтай кампаніі. Невыразнае трансфернае вакно ўлетку, скамячаны мінулы сезон і хадзілі пагалоскі, што "чырвоныя" могуць выпасьці з топ-4. Але Клопп адрамантаваў сваю каманду і яна ўсё болей нагадвае чэмпіёнскі Ліверпуль.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты