Tribuna/Футбол/Блоги/Футбол паўсюль/Інтар забіраецца на вяршыню, узняўшыся па ходу сустрэчы з дна

Інтар забіраецца на вяршыню, узняўшыся па ходу сустрэчы з дна

Дзеючы чэмпіён міланскі Інтэр вярнуўся пасля двух галоў, каб перайграць Эмполі і падняцца на першае месца ў табліцы Серыі А.

Автор — Paulo
7 мая 2022, 09:24
Інтар забіраецца на вяршыню, узняўшыся па ходу сустрэчы з дна

Дзеючы чэмпіён міланскі Інтэр вярнуўся пасля двух галоў, каб перайграць Эмполі і падняцца на першае месца ў табліцы Серыі А.

Трэнер Эмпалі перад сустрэчай сказаў, што яго каманда прыехала ў Мілан за перамогай, з яго пасмяяліся ўсе, але на 28-й хвіліне ўжо было не да смеху.

Дзве хуткія атакі, спачатку на 5-й хвіліне, арэндаваны ў Інтара Пінамонці завяршыў атаку дасканалым крананнем і мяч заляцеў у кут варот Ханданавіча. Потым на 28-й хвіліне Аслані забіў другі гол, прыняў далёкі пас і прабіў паміж ног брамніку. Гэта было 0–2 для Інтара і сапраўднае прыгаломшанне для ўсіх на стадыёне.

Інтар асабліва нічога не ствараў каля чужых варот і падавалася, што госці датрымаюць перавагу да перапынку, але на 40-й хвіліне удача пасміхнулася гаспадарам, якія вядуць барацьбу за чэмпіёнства. Перышыч аддаў мяч на левы край, дзе на ўсёй хуткасці прарываўся Дымарка і той прастрэльваў уздоўж штрафной, дзе і зрэзаў мяч у свае вароты Раманьёлі.

Пасля таго, як адзін мяч адквіталі, Інтар пачаў націскаць на абарону Эмпалі, стварыўшы парачку небяспечных момантаў, перад тым, як на 45-й хвіліне Мартыназ зраўнівае лік. Гульцы Інтара перахапілі мяч у сярэдзіне поля, адкуль пайшоў гостры доўгі пас на Чалханаглу і той заўважыў Мартыназа, які адзін урываецца ў штрафную пляцоўку, аддаў дакладны пас і Аргентынец бліскучым ударам у адзін дотык зраўняў рахунак. 2–2, выдатны вынік для Інтара, пасля тога кашмару, які яны перажылі ў першым тайме.

Другі там пачаўся з атакуючага наскоку ад гаспадароў, яны абрынулі на вароты Эмпалі столькі атак, столькі ўдараў, што гульцы эмпалі не паспявалі аддыхвацца і лічаныя разы пераходзілі на чужую палову поля. Тут былі і небяспечныя ўдары з усіх пазіцый, ад далёкай да блізкай, такі ціск проста павінен быў выліцца ў гол. Гэты гол стаўся на 64-й хвіліне, калі Мартыназ злавіў нічыйны мяч у самы цэнтры штрафной і ўдарам з лёту вывяў сваю каманду наперад 3–2.

Інтар робіць выбітны камбэк, каманда выдатна адрэагавала на становішча, у якім яны апынулася пасля першай трэці сустрэчы. Пасля трэцяга голу, каманда ўзяла гульню пад кантроль і добра баранілася, а сама хутка контр-атакавала. За апошнія пяць хвілін Інтар у хуткіх камандах наствараў момантаў яшчэ на тры галы, але забілі толькі адзін. На 90+4 хвіліне Санчас замкнуў перадачу ад Джэка і тым самым усталяваў канчатковы лік. 4–2, важлівая перамога Інтара, прайшоўшы праз цяжкасці па ходу сустрэчы.

Інтар набраў 22 пункты, пасля таго як яны прайгравалі па ходу сустрэчы. Гэта абсалютны рэкорд у Серыі А і ў ТОП-5 ліг Эўропы, разам с ПСЖ і Ховенгаймам.

Цяпер Інтар будзе чакаць, як згуляюць іх супернікі па горадзе і па барацбе за чэмпіёнства, Мілан, які паедзе ў госці да Вероны.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты