Tribuna/Футбол/Блоги/Футбол паўсюль/Надзеі Арсенала на ЛЧ зруйнаваныя

Надзеі Арсенала на ЛЧ зруйнаваныя

Арсеналу патрэбна была перамога, каб ізноў забрацца на чацвёртае месца, якое апанаваў Тотэнгэм, але каманда Артэты, дзіўным чынам знікла на полі Ньюкастла.

Автор — Paulo
17 мая 2022, 07:16
Надзеі Арсенала на ЛЧ зруйнаваныя

Арсеналу патрэбна была перамога, каб ізноў забрацца на чацвёртае месца, якое апанаваў Тотэнгэм, але каманда Артэты, дзіўным чынам знікла на полі Ньюкастла.

А атачала поле вельмі крутая атмасфера, прыхільнікі "сарок" зладзілі круцейшы перфоманс і на працягу ўсёй сустрэчы горача падтрымлівалі сваю каманду. Чарговае пацверджанне аксіомы, што футбол без заўзятараў - гэта не футбол.

Склалася ўражанне, што Арсенал працягваў гуляць у меншасці супраць Тотэнгэма, але нават там, у “гарматнікаў” былі гострыя моманты, якія патэнцыйна маглі скончыцца голам, а на “Сэнт-Джэймс Парк” няма чаго і ўзгадаць у выкананні гасцей.

Ньюкастл дзейнічаў больш актыўна, валодаў ініцыятывай, атакі былі куды небяспечней, чым у апанентаў. У “сарок” было некалькі небяспечныя падыходы, а самы гостры момант у першай палове адбыўся на 36-й хвіліне, калі Сан-Максэмэн выйшаў на ўдарную пазіцыю і добра прабіваў, але сваю каманду ратаваў Рамсдэйл.

Другая палова ніякіх зменаў у гульню гасцей, якім патрэбна была толькі перамога ў барацьбе за ТОП-4, не ўнесла. Гэта была, усё тая ж каманда, без ініцыятывы ў атацы, без хуткасці, без гострага валодання мячом.

А вось Ньюкастл, у сваю чаргу, дзейнічаў вельмі гостра. Адна з хуткіх і вертыкальных атак прывяла да голу на 55-й хвіліне, калі Сэн-Максэмэн добрым пасам, запусціў у прарыў Жаалінтана па правым флангу, а той аддаваў на Ўілсана ў цэнтра штрафно, дзе пры спробе перахапіць прастрэл, Бэн Ўайт зрэзаў мяч у свае вароты. Бліскучая, хуткая атака Ньюкастла прывяла да разрыву паміж лініямі ў абароне Арсенала і як вынік, “сарокі” выйшлі наперад 1–0.

Але, нават прапушчаны гол не ўзрушыў Арсенал, яны дзейнічалі вельмі пасіўна, аніводнага моманта, які б быў варты ўвагі так і не стварылі.

У Ньюкастла, адзін толькі Калом Ўілсан меў тры добрыя шанцы, каб забіць гол, у тым ліку, і бліскучы ўдар з далёкай дыстанцыі, які б мог завяршыцца цуда-голам. Нападнік “сарок” у пары метраў ад сярэдняй лініі поля прыняў мяч, апрацаваў яго ў барацбе з абаронцам і развярнуўшыся прабіў з паў-лёту. Мяч прыгожа залятаў за “каўнер” Рамсдэйлу, але дакладнасці крыху не выстачыла.

Другі гол усё ж адбыўся. На 85-й хвіліне, цалкам заслужана, Ньюкастл падвоіў сваю перавагу. Пасля хуткай атакі, мяч падабраў Лонгстаф і распачаўшы другую хвалю атакі, аддаў прыгожы пас на Ўілсана, той крыху не дабраўся да мяча, але сваёй актыўнасцю не дазволіў Рамсдэйлу завалодаць мячом і адскочыўшы мяч Бруну Гімараеш адправіў у вароты. 2–0 і на “Сэнт-Джэймс парк” адбываецца сапраўднае шаленства, заўзятары ў захапленні ад гульні сваёй каманды.

Гэта была тлустая кропка ў гэтай сустрэчы. Гэта было добрае завяршэнне сезона на сваім полі для Ньюкастла. Гэта быў для іх сезон адраджэнне, дзве розныя каманды ў двух паловах кампаніі. Тут і новыя ўладальнікі, новы трэнер, новыя гульцы. Каманда выдатна справілася з задачай на другую палову сезона, яны выбітным чынам падняліся з зоны вылета, ды так, што Эдзі Хао, быў намінаваны на трэнера сезона.

Арсенал быў жахлівы ў апошніх сустрэчах, гэта можа каштаваць ім кваліфікацыі ў Лігу Чэмпіёнаў. Каманда праваліла выезд да галоўнага канкурэнта па гэтай барацьбе за топ-4, але ўсё яшчэ было ў іх руках і тут каманда праводзіць невыразную гульню супраць Ньюкастла, тым самым, губляючы перавагу над Тотэнгэмам.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты