Футбол паўсюль
Блог

Апошні дзень у АПЛ, а пазл, і блізка не сабраны

Захапляльны сезон АПЛ сягае сваёй кульмінацыі. Аматарам і заўзятарам каманд будзе складана адсачыць усе важлівыя падзеі, якія павінны адбыцца на травеньскіх палях Англіі.

Пасля 370 матчаў, яшчэ шмат чаго трэба вырашыць у апошніх дзесяці, якія пачнуцца адначасова, каб ва ўсіх быў турнірны імпэт, пачатак сустрэч 18:00 па Менску. З дзесяці сустрэч, восем маюць турнірнае значэнне: тут табе і чэмпіёнская гонка, і барацьба за топ-4, і падзел месцаў за Лігу Эўропы і Лігу Канфірэнцыяў, і барацьба за выжыванне.

Гэта першы раз у гісторыі АПЛ, калі апошні тур мае такую колькасць недастаючых элементаў, каб пазл склаўся канчаткова. Павінна быць вельмі горача.

Чэмпіёнская гонка.

Манчэстар Сіці і Ліверпуль падзяляе ўсяго адзін пункт. “Мяшчанам” давядзецца ўзламваць абарону “Віллы”, якой кіруе легенда Ліверпуля — Стывен Джэрард. СтывіДжы так і не ўздымаў кубак прэм’ер-лігі над галавой, але можа, наўпрост дапамагчы сваёй любімай камандзе.

Ліверпуль жа, прыймае на сваім полі Вулвэргэмптан, які і ў кампаніі 2018/19 гадоў, калі становішча ў табліцы было падобным. Тады Ліверпуль перамог “ваўкоў” 2–0, але гэтага не хапіла, бо МанСіці ўзяў тры пункты ў сваім двубоі з Брайтанам.

Ёсць яшчэ зусім фантастычны сцэнар, калі б мог здарыцца залаты матч. Трэба каб “сіці” прайграў 0–6, а Ліверпуль згуляў у нічыю 5–5, але ўсё будзе куды рэалестычней, але не меней захапляльна. Ліверпуль будзе спадзявацца, што ў іх атрымаецца ў апошнім туры вырвацца на першы радок, такія выпадкі ў гісторыі АПЛ ужо былі восем разоў.

Бітва з Эўракубкі.

За Лігу Чэмпіёнаў вядуць барацьбу зацятыя супернікі з паўночнага Лондана. Тотэнгэм, забраўся на чацвёрты радок і мае перавагу на Арсеналам у два пункты. Фактычна, Контэ патрэбна не прайграць Норвічу, які, хіба, марыць узняцца за апошняга месца, але ўсё адно вылятае.

Арсенал, загнаў сябе ў становішча, з якога самім ужо не выбрацца, а трэба азірацца на “шпоры”. Яны будуць змагацца з Эвертанам, які ў чацвер гарантаваў сабе прапіску на наступны сезон у АПЛ, а святкаваў яе, як перамогу ў лізе. Нават, калі Тотэнгэм гуляе ў нічыю, Арсеналу трэба перамагаць Эвертан з розніцай у 16 мячоў, каб заняць чацвёрты радок. Усё, што застаецца ад “гарматнікаў”, гэта зрабіць сваю справу і спадзявацца на цуд ад Норвіча.

Ёсць таксама невырашанае эўрапейскае пытанне, якое яшчэ трэба вырашыць крыху ніжэй у табліцы, бо Манчэстэр Юнайтэд і Вэст Хэм змагаюцца, каб высвятліць, хто ж будзе гуляць у Лізе Эўропы, а хто ў Лізе канферэнцый.

“Чырвоныя д’яблы”, якія завяршаюць расчаравальны сезон на шостым месцы, могуць зваліцца на радок ніжэй і патрапіць у турнір, які таксама ніжэй рангам. МЮ трэба абавязкова перамагаць Крыстал Пэлас, бо нічыйнага выніку можа не хапіць, з-за горшай розніцы галоў з Вэст Гэмам.

Каманда Моеса, якая ў мінулым туры, ледзь не стала лёсавырашальніцай чэмпіёнскай гонкі, правяла выдатны сезон. Яны добра пашумелі ў АПЛ, не прайграўшы на сваім полі камандам, якія апанавалі прызавыя месцы, дабралася да паўфінала Лігі Эўропы і паспрабуе ў апошнім туры заняць месца ў гэтым турніры на наступны сезон. Праўда, ім давядзецца наведацца ў госці да Брайтана, які таксама правёй моцны сезон.

За межамі барацьбы ў эўракубкавай зоне, камандам ёсць сэнс гуляць на вынік і дамагацца перамог. Бо кожнае месца ў ітогавай табліцы, на радок вышэй, вартае 3 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Для той жа Астан Віллы, напрыклад, гэта можа азначаць 12 мільёнаў, калі яны змогуць падняцца з 14 месца на 10-е.

Барацьба за выжыванне.

Бёрнлі ці Лідс, вось галоўнае пытанне. Трэццім мог быць Эвертан, які ў перапынку гульні, што адбывалася ў чацвер прайграваў 0–2, але фантастычны камбэк, спрасціў нашае ўраўненне да дзвюх каманд.

Пара Бёрнлі-Лідс мае па 35 пунктаў, але з-за лепшай розніцы мячоў, Бёрнлі займае ратавальны 18-ы радок. Гэта азначае, што “кларэтавым” трэба адпавядаць выніку Лідса, каб захаваць статус кво.

Адзначым, што Лідсу ехаць у Брэнтфард і такая гульня ўжо зараз выглядае складанай. Бёрнлі ж заручыцца падтрымкай сваіх заўзятараў у гульні супраць Ньюкастла.

Індывідуальныя ўзнагароды.

Па-за межамі камандных змаганняў, яшчэ будзе вырашацца лёс індывідуальных узнагарод. Дэ Брюйнэ ўжо атрымаў узнагароду — лепшага гульца сезона, а яго партнёр па камандзе, Філ Фодэн, атрымаў узнагароду — лепшы малады гулец сезона.

Залатая бутса.

Але яшчэ адкрытае пытанне, хто ж атрымае залатую бутсу. Зараз на першым месца Салах, у яго 22 галы. Егіпцянін, праўда, не вядома ці згуляе ў апошнім туры, бо ён атрымаў пашкоджанне ў фінале Кубка Англіі. Салах можа стаць толькі чацвёртым гульцом, які стане лепшым бамбардзірам у трэці раз, пасля такіх страйкераў, як Шырар, Анры і Кейн.

Сон жа выйдзе на поле 100% і будзе спрабаваць апярэдзіць у гонцы за залатую бутсу Салаха. Тут адразу ўзгадваецца незадаволенасць Сона, калі яго замяніў Контэ ў гульні з Арсеналам, бо яму не хапала ўсяго аднаго мяча, каб параўняцца з бамбардзірам Ліверпуля.

Залатая пальчатка.

Абодва бразільцы маюць па 20 матчаў на ноль, кожнаму ў апошнім туры патрэбны “сухар”, каб дапамагчы камандзе ў барацьбе за чэмпіёнства.

Эдэрсан можа стаць усяго трэцім брамнікам, які можа ўзяць пальчатку ў трох сезонах запар, пасля Рэйны з Ліверпулі ды Харта з МанСіці. Алісан ужо дасягаў адзнакі ў 21 матч без прапушчаных галоў, у кампаніі 2018/19 гадоў, калі ён і заваёўваў сваю адзіную ўзнагароду лепшага брамніка АПЛ.

Лепшы асістэнт.

Тут барацьба разгарнецца паміж двума аднаклубнікамі. У Салаха і Арнольда 13 і 12 адпаведна пасоў. Але, як казалася вышэй, Салах можа прапусціць апошні тур у гэтым розыгрышы.

Наўрацці ў барацьбу паміж “чырвоны” зможа ўмяшацца Боўэн ці Маўнт, у якіх па 10 пасоў на гол.

Салах можа дасягнуць перамогі ў абедзвюх намінацыях, як страйкер, так і асістэнт і параўняцца з Кейнам, які дасягаў такога выніка ў мінулым сезоне.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные