Tribuna/Футбол/Блоги/Футбол паўсюль/Фінал Лігі Чэмпіёнаў — 2022. Ліверпуль — Рэал Мадрыд

Фінал Лігі Чэмпіёнаў — 2022. Ліверпуль — Рэал Мадрыд

28 траўня 2022 года. Парыж. 22:00.

Автор — Paulo
28 мая 2022, 02:33
Фінал Лігі Чэмпіёнаў — 2022. Ліверпуль — Рэал Мадрыд

28 траўня 2022 года. Парыж. 22:00.

Калі мы чуем назвы каманд Рэал мадрыд і Ліверпуль, мы адразу атасаямляем іх з Лігай Чэмпіёнаў, Рэал лідар па колькасці перамог у турніры, на яго рахунку 13 кубкаў. Ліверпуль мае 6 кубкаў і ўваходзіць у тройку па іх колькасці.

Гісторыя супрацьстаяння паміж гэтымі камандамі: Перамогі Ліверпуля — 3, перамогі Рэала — 4, адна нічыя. Таксама адзначым, што каманды два разы разыгрывалі галоўны клубны трафей у фінале паміж сабой. Калі ў 2018 Рэал быў мацней у Кіеве 3–1, то ў 1981 верх узяў Ліверпуль у Парыжы 1–0.

Ліверпуль дабраўся да фіналу з 1 паразай у 1/8 супраць Інтара, гэта выбітны вынік, каманда правяла ўражлівую кампанію. Супрацьстаяць жа ім будзе выключны характар, які паказаў Рэал на працягу раўнду на вылет, яны вярнуліся ў супрацьстаянні з ПСЖ(3–2), Чэлсі(5–4) і МанСіці(6–5), калі ўжо падавалася, што ў «вяршковых» няма шанцаў, яны заўжды вярталіся і праходзілі далей. Гэта фінал каманд, у якія ніхто не верыў, але па ходу сезона ўсё змянілася.

Навіны каманды Ліверпуля, траўмы, варыянты складу.

Клоп уздыхнуў з палёгкай пасля таго, як Махамед Салах і Вірджыл ван Дэйк атрымалі траўмы ў фінале Кубка Англіі, але Салах згуляў у апошняй гульні сезону Прэм’ер-лігі і нават адзначыўся голам, а ВВД быў на лаўцы запасных, так што з імі ўсё ў парадку. Яго галоўная праблема — у паўабароне, бо Ціяга Алькантара не трэніраваўся з асноўнай групай у сераду ў Ліверпулі, але Фабіньё вярнуўся да трэнеровак. Апошняя навіна вельмі добрая, бо здольнасць Фабіньё дапамагчы прыкрыць дастаўку мяча Бензэма будзе велізарнай і найхутчэй вырашальнай.

Калі Ціяга не пападае ў старт, чакайце, што Набі Кейта стартуе ў паўабароне з Джорданам Хендэрсанам і Фабіньё. У атацы Клоп павінен зрабіць выбар сярод пяцёркі, так як Луіс Дыяз можа пачаць злева, Садыё Мане ў цэнтры і Салах справа. Тым не менш, Раберта Фірміна і Дыега Шота пастаянна паказвалі, што могуць паўплываць на гульню, і не было б нечаканасцю, калі б хтосьці з іх замяніў Дыяса ў атацы.

Навіны каманды Рэал Мадрыд, траўмы, варыянты складу

У апошнія тыдні Карла Анчалоці меў раскошу, каб даць адпачыць сваім ключавым гульцам, калі Рэал выйграў тытул у ЛаЛізе за некалькі тураў да фінішу. Ветэран, левы абаронца Марсэла зʼяўляецца адзінай заклапочанасцю Рэала з траўмамі, і гэта пакідае Анчалоці шмат варыянтаў у паўабароне і атацы, бо маладыя Радрыга і Эдуарда Камавінга намагаліся захапіць стартавае месца ў фінале.

Рэал будзе разлічваць на сваіх дасведчаных футбалістаў. Бліскучыя сезоны Модрыча і Бензэма, як заўжды стабільна выступае Крос і Куртуа.

Шлях каманд да фіналу.

Каманды прайшлі такі шлях, што тут цяжка абраць фаварыта. Ліверпуль атрымаў шэсць перамог у групе, дзе супернікамі былі: Мілан, Порту і Атлетыка Мадрыд. Каманда паказала гульню на вынік, калі сутыкнулася з Інтэрам. Выпрабаванне збалансаванай і дасведчанай Бенфікай было не простым, але атрымалася справіцца двума складамі. Сенсацыйны Вільярэал, які выбіваў грандаў, пакуль не сутыкнуўся з Ліверпулем, які праявіў свой клас і характар. Каманда з Англіі, дабралася ў свой 3 фінал за 5 гадоў і зараз ужо яна з’яўляецца фаварытам на паперы, чым тое было ў люстэркавым супрацьстаянні 2018 года. Гэта сведчыць аб тым, што развіццё Ліверпуля ідзе па плану Клопа, яго каманда дзейнічае ў сваім стылі, дзе кожны гулец раскрывае мацнейшыя бакі свайго партнёра. Так, яны выкарыстоўваюць інтэнсіўны прэсінг, хуткасць у атацы і рух наперад практычна на ўсіх пазіцыях. Ёсць уражанне, што за сем гадоў, якія Клоп правёў у клубе, там склалася адзінства і каманда дзейнічае вельмі арганічна, аб чым добра сведчаць вынікі цяперашняга сезону.

Рэал жа, атрымаўшы поўху ад Шэрыфа на сваім полі, двойчы перагуляў Інтэр і Шахцёр Данецк, а таксама адпомсціў Шэрыфу. Але самае цікавае з «вяршковымі» адбылося ў накаўт раўндзе. Спачатку на іх шляху паўстаў ПСЖ і за 30 хвілін да завяршэння дуэлі, Рэал прайграваў два мячы, калі Бензэма забіў тройчы за 16 хвілін. У чвэрцьфінале іх чакаў Чэлсі. Тут Рэал бліскуча правёў першую гульню і ехаў з перавагай дадому, але за 15 хвілін да завяршэння другой сустрэчы прайграваў 0–3 і вылятаў з кубка, але ізноў жа, змог вярнуцца і ў дадатковы час забіць пераможны мяч па суме. Паўфінал і гэта было штосьці цудоўнае ў супрацьстаянні з Манчэстар Сіці. Калі пасля гульні ў Англіі, якая завяршылася шалёнымі 4–3, Рэалу трэба было атакаваць, але нічога не выходзіла і нават на 89-й хвіліне розніца паміж камандамі складала два мячы. І як мы ведаем, Рэал у фінале, дубль Радрыга, які ён зрабіў на 90-й і 90+1, перавёў гульню ў дадатковы час, а на 96-й Бензэма вывеў сваю каманду ў фінал.

Вынік.

Ліверпуль. Крайнія абаронцы, што ўплываюць на гульню каманды, ствараючы вялікую колькасць небяспечных момантаў і вострых падыходаў. Больш разнастайны і збалансаваны па гульнявых якасцях цэнтр поля, дзе ў розыгрыш каманды дадаў Ціяга Алькантара, якому ўдала дапамагае бліскучы ў гэтым сезоне Фабіньё і капітан Хендэрсан. Атакуючая тройка, гэта новая пазіцыя Манэ, стабільнасць Салаха і энергічнасць Дыяза. І самае страшнае для супернікаў, што ў Клопа зʼявілася магчымасць для манеўраў на лаве запасных. Гэтая каманда, больш чым асаблівая.

Рэал, гэта сусветны клас гульцоў, якія ўключаюць сваё майстэрства ў самыя неабходныя моманты. Гэта Анчалоці, які стаў першым трэнерам, якому скарыліся ўсе топ-5 ліг і для яго гэта пяты фінал у ЛЧ. Гэта спакой, з якім каманда прымае выклікі, якія ёй кідаюць супернікі. Гэта досвед і талент, маладосць і футбольная мудрасць. Асноўнай перавагай Рэала будзе выбітная гульня на працягу сезону цэлага шэрагу гульцоў, такіх як Модрыч, Вінісіус, Крос, Куртуа, але на першым месцы — Бензэма. На лаве маюцца опцыі, якімі філігранна карыстаецца Анчалоці, давяраючы сваёй інтуіцыі і досведу, заўжды своечасова выпускае Радрыга, Камавінга, Асэнсіа. Гэта класічны Рэал, які па-каралеўску дабраўся да фінала.

Гэта будзе матч з дуэляў, вынік якіх і складзе фінальны рэзультат. Ці зможа Александр-Арнольд стрымаць спрыт Вінісіуса, а той у сваю чаргу, напружыць фулбэка Ліверпуля так, каб той не праявіў свае крэатыўныя здольнасці ў атацы. Бензэма супраць ван Дэйка, адзін з лепшых абаронцаў, супраць нападніка, які зараз у найлепшай форме і з’яўляецца сапраўдным лідарам каманды. Барацьба за цэнтр поля, ці змогуць «чырвоныя» разгадаць хады Кроса і Модрыча, каб адрэзаць Бензэма і Вінісіуса ад каманды. Ці справіцца абарона «вяршковых» з хуткасцю і спрытам атакуючай тройкі Ліверпуля.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты