Tribuna/Футбол/Блоги/Футбол паўсюль/Матч мараў. Ўэльс — Украіна

Матч мараў. Ўэльс — Украіна

Кардыф, зборная Ўэльса пра шалёнай падтрымцы сваіх заўзятараў прымала зборную Украіны, абедзве каманды разлічвалі на тое, каб патрапіць у фінальную частку чэмпіянату Света, які пройдзе ўзімку ў Катары. Валійскія заўзятары разлічвалі на сваё «залатое...

Автор — Paulo
6 июня 2022, 01:23
Матч мараў. Ўэльс — Украіна

Кардыф, зборная Ўэльса пра шалёнай падтрымцы сваіх заўзятараў прымала зборную Украіны, абедзве каманды разлічвалі на тое, каб патрапіць у фінальную частку чэмпіянату Света, які пройдзе ўзімку ў Катары. Валійскія заўзятары разлічвалі на сваё «залатое пакаленне», каб пераадолець апошні бар’ер, які не скараўся «цмокам» на працягу 64-х гадоў. Гэта былі паражэнні ад Шатландыі ў 1977 і 1985, таксама паступаліся ў супрацьстаянні з Румыніяй у 1993 годзе. І вось зараз, яны сутыкнуліся з Украінай, чыя зямля наўпрост палае, Украінскі народ знаходзіцца ў стане вайны з Расіяй. Каманда, пасля доўгай паўзы, прыехала ў другі горад на брытанскіх выспах, каб здзейсніць сваю мару, адабрацца на другі чэмпіянат свету для сябе і падарыць сваёй нацыі невялічкае свята. Пасля яскравай перамогі над Шатландыяй, Украінцы абнадзеілі шмат прыхільнікаў і прыцягнулі ўвагу ўсіх аматараў футбола да сябе. Эмацыйны фон гэтай гульні, зашкальваў.

Каб крыху прытушыць выбухную атмасферу, на дзіва, пайшоў дождж. Заўзятары горача віталі сваіх футбалістаў, калі пралунаў свісток аб пачатку гэтай гістарычнай сустрэчы. Першыя хвіліны, мяч пад кантролем Украінцаў, яны валодаюць ім і шукаюць спробу прабіцца да варот Хэнэсі. На полі слізка, гульцы зараджаныя на барацьбу і гэта прыводзіць да дзвюх жоўтых картак для гаспадароў, ужо на другой хвіліне Джо Ален і Дэніал Джэймс атрымалі футбольныя «санкцыі», першы за небяспечны падкат, другі за эмацыйную спрэчку з суддзёй. Але галоўнае, з гэтага штрафнога быў забіты гол Зінчанка, ён прабіў у пусты бок варот, пакуль Хэнэсі выстаўляў сценку. Але мяч не быў залічаны, Матэа Лаос папрасіў перабіць штрафны і дэманстрацыйна паказаў пальцам на свісток.

Пасля такога старту, валійцы крыху супакоіліся і правялі некалькі атак на вароты Бушчана. Каманды не перакатавалі мяч у нейтральнай частцы поля і імкнуліся шукаць «сцежкі», каб прабіцца на ўдарную пазіцыю. Першыя дзесяць хвілін, каманды не мелі яўных галявых момантаў, але гульня пачалася ў шалёным тэмпе і ўсё так жа адчувалася напружанасць, якая ўзрастала штохвілінна.

На 13-й хвіліне Раман Ярамчук уварваўся ў штрафную Хэнэсі і прабіваў у далёкі кут, але брамнік выканаў сваю працу і ліквідаваў небяспеку. Гэта быў той адрэзак, каля стала зразумелая ўся карціна гульні. Украінцы дзейнічалі больш актыўна без мяча і забіралі яго пад свой кантроль, гэта гульня першым нумарам. Валійцы ж, добра пачуваліся ў сваёй ролі, калі ім зручна контратакаваць, карыстаючыся доўгімі перадачамі і хуткімі гульцамі ў атацы. Гульня, такім чынам наладзілася, каманды адчулі адзін аднаго. «Цмокі» без мяча трансфармавалі сваю схему з 3–4–3 у 5–4–1, сядаючы нізкім блокам у абарону, зрэдку выкарыстоўваючы актыўны прэсінг. Украінцы выкарыстоўвалі абарончую пабудову 4–4–2, але пасля прэсінгу і калі мяч заставаўся пад кантролем гаспадароў, вышыхтоўвалі абарончы мур.

Сярэдзіна першай паловы прайшла ў спакойным тэмпе, каманды чаргаваліся ў валоданні мячом. Бліжэй да траціны гульнявога часу, актыўнасць Украінцы ўзрасла, яны правялі небяспечныя атакі ў ударамі па варотах, але Хэнэсі выконваў сваю працу беззаганна. І на 34-й хвіліне Кардыф выбухнуў, бо штрафны ўдар ператварыўся ў гол гаспадароў. Бэйл моцна адправіў мяч у бок варот, а Ярмоленка ў скачку зрэзаў мяч у свае вароты. Аўтагол капітана Украіны, 1–0 на карысць зборнай Уэльса.

Украінцы былі крыху прыгаломшаныя такім ударам, але працягвалі гуляць у свой футбол. Яны спрабавалі ўзламаць абарону «цмокаў» і на 41-й хвіліне ўзнік спрэчны момант, калі Ален замарудзіўся ў сваёй штрафной і з-за яго спіны выскачыў Ярмоленка, другі быў першы на мячы, а валійскі футбаліст выцяў украінскага па назе. Быў задзейнічаны ВАР, але суддзі вырашылі, што гэта не пенальці, на маю ж думку, гэта 100% пенальці. Джо Алену вельмі пашанцавала, бо ў другі дзень, ён мог «прывезці» сваёй камандзе пенальці.

Перапынак. Ўэльс аддзяляе 45 хвілін ад кваліфікацыі на чэмпіянат Свету. Бэйл згуляў важлівую ролю ў моманце, калі яго каманда выйшла наперад. Украінцы дзейнічаюць актыўней і маюць болей шанцаў у атацы, але ўсе іх спробы руйнуе брамнік «цмокаў». Напрыканцы першай паловы, Лаос не паставіў мяч на кропку, я не знаходжу слоў тлумачэння, чаму гэта не пенальці.

Другая палова пачалася з моманту, які мог падвоіць перавагу валійцаў. Хуткая атака левым флангам, якую распачаў Нека Ўільямс, аддаўшы мяч на ход Джэймсу, той праскочыў апорную зону і аддаў мяч на левы край штрафной Муру, той разумна пакаціў на набягаючага Рэмзі, але ўдар на дакладнасць не дасягнуў сваёй мэты. Гэта страчаны шанец для Ўэльса.

Промах Рэмзі мог войкнуцца на 55-й хвіліне, калі зацяжная атака Украіны закончылася ўдарам Цыганкова, з якім справіўся Хэнэсі, а на дабіванні не змог падладзіцца пад мяч Ярамчук, мяч пайшоў міма.

Дужа небяспечны момант стварыла Украіна, але бліскуча дзейнічае брамнік «цмокаў» — Хэнэсі. На 59-й хвіліне адзначым і другога героя ў абарончай лініі валійцаў, на раўне з брамнікам, Бэна Дэвіса. Абаронца апярэдзіў Ярмоленка, інакш, той бы прабіваў па варотах ва ўпор. Хуткая, вертыкальная атака «блакітна-жоўтых» ад сваіх варот, калі мяч хутка перамяшчаўся паміж абарончымі шыхтамі Ўэльса і Украінцам удалося прарвацца праз цэнтральную зону, але Бэн Дэвіс, дасканала падчысціў у крытычны момант.

На 66-й хвіліне, перавалістая атака зборнай Украіны, калі мяч хадзіў з аднаго фланга на другі, каб, такім чынам, расхістаць і зруйнаваць адзінства абароны, што ў выніку і атрымалася, калі Маліноўскі з дваццаці пяці метраў, небяспечна прабіваў. Бэн Дэвіс зрабіў яшчэ некалькі выдатных адбораў у гэты перыяд, ён дзейнічаў выдатна ў гэты перыяд, калі Украіна максімальна ўзмацніла ціск на вароты яго каманды.

Гэта быў жорсткі прэс ад Украіны, калі яны цалкам дамінавалі на полі з 55-й па 75-ю хвіліны. Шэраг падыходаў і небяспечныя моманты, якія так і не прывялі да ўзяцця варот, прымусілі трэнераў рабіць змены. І вось на 75-й хвіліне, ледзь не першы выхад на чужую траціну поля для Ўэльса, завяршаецца ўдарам у стойку гульца, які выйшаў на замену. Брэндан Джонс, гэта ён прабіваў з лёту, але мяч патрапіў у стойку, але на гэтым праблемы для Украіны не скончыліся, літаральна праз пятнаццаць секунд на забіўной пазіцыі апынуўся Бэйл, які пасля пасу Рэмзі біў з блізкай адлегласці, але Бушчан здолеў скласціся і адбіць мяч валійскай «зоркі». Вось такі выпад валійцаў, які нагадалі ўсім, што контратакуючы стыль, гэта іх гульня. Дзякуючы ўдачы і Бушчану, Украіна заставалася ў гульні.

Адразу пасля гэтага, на 77-й хвіліне, небяспечная атака Украіны, калі Зінчанка аддаў вытанчаную перадачу на Мудрыка, які праткнуў мяч на Доўбэка і той скінуў на Ярмоленка, усё гэта адбываецца ў брамніцкай пляцоўцы, але ўдар Ярмоленка блакуе непаўторны ў гэтай гульні — Бэн Дэвіс. Лік, на дзіва, застаецца нязменны 1–0.

Пасля шалёнай гульні супраць Шатландыі, пасля васьмідзесяці хвілін супраць Ўэльса, не было заўважна, што гульцы гасцей выглядаюць стомленымі. Атакі ішлі хвалямі, адна за адной, гаспадары не маглі выбрацца са сваёй паловы поля. Адзін з такіх выпадкаў, калі украінцы перахапілі мяч на чужой палове поля, атака разгарнулася на левы край і там Міколенка зрабіў мяккі навес на ліні брамніцкай, дзе Доўбэк моцна прабіваў галавой, але неверагодны паратунак ад Хэнэсі, гэтай найвышэйшы клас, гэта адна з лепшых сустрэч у карʼеры Хэнэсі. Праўда, у гэтай жа атацы, брамніку дапамог і Дэвіс, які заблакаваў моцны ўдар з дабівання і выбіў мяч на вуглавы. Патужная атака Украіны, але не менш патужная гульня ў абароне Ўэльса. 1–0 і гэта канец 83-й хвіліны.

Заўзятары на стадыёне Кардыф, былі неверагоднымі, яны дапамагалі сваёй камандзе вельмі моцна. Гэта была песня за песняй, чанты, натхняльная падтрымка, вельмі ўдалы сімбіёз заўзятараў і футбалістаў. Гэтая падтрымка была вельмі патрэбная, калі Украіна не спыняла свайго ціску, а Лаос дадаў пяць хвілін. Пяць хвілін, Украіна правяла ў атацы, былі спробы ад Ярмоленка, але валійцы выстаялі. Лунае свісток, шалёныя эмоцыі вырываюцца на волю, палёгка заўзятараў, якія нервова назіралі за апошнімі хвілінамі, іх каманда выстаяла, яны дачакаліся свайго, яны едуць на чэмпіянат свету, праз 64 гады чакання, Ўэльс зрабіў гэта.

І тут узнікае сапраўдная драма. Калі людзі ў цывілізаваным свеце радуюцца перамозе на футбольным полі і што іх мара нарэшце здзейснілася, яны едуць на свой другі чэмпіянат свету, але якой дробяззю гэта выглядае, калі ўзгадаць як пачалася раніца гэтага дня ў сталыці Украіны — Кіеве, яе абстралялі ракетамі. Гэтае паражэнне было б сапраўдным болем для Украіны, каб гэта быў мірны час, бо каманда, якая дзейнічала лепей на працягу ўсёй гульні, прайграла, бо ў «цмокаў» была мара, якую ажыццявілі адзінаццаць хлопцаў на полі і тысячы людзей на трыбунах. Вельмі эмацыйная гульня, куды не зірні, спартовая і жыццёвая драма.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты