android-character-symbol 16.21.30apple 16.21.30@Combined ShapeЗагрузить фотографиюОчиститьdeleteinfoCombined ShapeИскатьplususeric_avatar_placeholderusersview

Теги Неман

Перыяд заняпаду. Футбол у Гародні падчас акупацыі

“Твой стыль” працягвае серыю артыкулаў пра гісторыю гарадзенскага футбола. Мы дайшлі да 39-га і 40-ых гадоў. Час, калі нашы землі пераходзілі з рук у рукі. Спачатку “саветы”, пасля нацысты, зноў “саветы”. Менавіта ў гэты час з 1939 да 1945 года спорт у нашым рэгіёне быў у заняпадзе. Ён не знік, але і не развіваўся належным чынам.

Напэўна адзін з самых апошніх здымкаў гарадзенскіх футбалістаў: WKS і LSGF Kaunas. Тады гарадзенскі клуб згуляў таварыскі матч з літоўскім прафесійным клубам LSGF і абыграў літоўцаў з лікам 4:2. Фота зроблена незадоўга да пачатку ІІ сусветнай вайны.

У час акупацыі нашых земляў Савецкім Саюзам у 1939-1941 гадах існавала так званая схема “Беласток”. Такіх каманд як “Макабі”, WKS і “Крэсовiя” больш не было. Пра іх ведалі, але не казалі. Пачыналася новая гісторыя нашага горада, якая брала старт з 1939 года. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі і БССР у складзе Савецкага Саюза, у Гародні былі створаны таварыства “Дынама”, “Спартак”, “Лакаматыў” і іншыя. Футбольныя каманды прымалі самы актыўны ўдзел у спартыўным жыцці горада і рэспублікі.

Прапануем вашай увазе вытрымкі з газеты “Перспектыва” 1940 года.

26 ліпеня, інфармацыя пра футбол: “Першынство вобласці па футболу. 25 ліпеня на стадыёне адбыўся матч на першынство Беластоцкай вобласці па футболу. На полі сустрэліся каманды Беластоцкага шклозавода і Гродзенскага ДЧА. Каманда ДЧА за ўвесь час розыгрыша не мела ніводнага паражэння. Два таймы скончыліся ўнічыю. Але па правілах розыгрышу адна з каманд павінна выйграць. Быў дадзены дадатковы трыццаціхвілінны тайм. Пасля напружанай гульні каманда Гродна выйграла матч з лікам 3:2. Такім чынам, каманда Гродзенскага ДЧА выйшла ў фінал першынства вобласці па футболу. Зараз для яе засталася адна вырашаючая сустрэча – з футбалістамі беластоцкага “Спартака”. У сустрэчы будзе разыграны кубак Беластоцкай вобласці па футболу”.

7 ліпеня на гарадскім стадыёне адбыўся матч паміж камандамі Гродна і Ломжы. На стадыён сабралася каля дзвюх тысяч чалавек. У першыя мінуты ігры каманда Гродна забіла ў вароты праціўніка два мячы. Да канца першага тайма лік не мяняўся. У другім у вароты Гродна быў забіты адзін мяч. Да канца матча ні адна з каманд не змагла змяніць лік. Такім чынам, вынік матча – 2:1 на карысць каманды Гродна”.

Ужо ў 1940 зборная Гродна ўдзельнічала ў дзявятым чэмпіянаце, а таксама ў розыгрышы Кубка БССР, дзе перамагла брэсцкі “Будаўнік”, згуляла ўнічыю з “Усходам” (Мінск) і прайграла гэтай жа камандзе толькі ў дадатковым матчы. Тады зборная Гродна заняла шостае месца ў чэмпіянаце БССР. Асаблівая ўвага надавалася гульцам даваеннага Гродна, у прыватнасці былым гульцам “Крэсовіі” і яўрэйскага “Макабі”.

У 1941 годзе, калі немцы змянілі саветаў, у Гродне гэтаксама гулялі ў футбол, усё на тым жа стадыёне. Пра гэта сведчыць фатаграфія, зробленая ў 1940-ых гадах. Матчы праходзілі ў асноўным з удзелам нямецкіх салдат, падраздзяленняў і зборнай горада. Праходзілі нават такія матчы супраць зборнай Вільні, як на фота.

Сёння можна па-рознаму ставіцца да поспехаў спартсменаў Заходняй Беларусі . Магчыма, нехта скажа, што выступалі яны пад польскім сцягам і не мелі нічога агульнага з нашым спортам. Але ж гэтыя людзі не выбіралі краіну. Яны проста жылі ў сваім горадзе і, нават пакінуўшы яго, не забывалі пра свае карані. У Польшчы з гэтай нагоды любяць распавядаць пра чалавека, які нарадзіўся ў Аўстрыі, працаваў у Польшчы, сядзеў у турме пры немцах, а памёр у СССР, і ўсё гэта, не пакідаючы роднага Львова. А зараз, каб прыйсці на яго магілу, сваякі мусяць ехаць ва Украіну.

Нам цяжка параўноўваць узровень футбола ў Заходняй і Савецкай Беларусі. Палітычныя рэаліі тых гадоў не дазвалялі спартсменам Польшчы і СССР сустракацца паміж сабой. Але, безумоўна, арганізацыя футбольнай гаспадаркі і стройная арганізацыя нацыянальнага чэмпіянату былі плюсам “заходнікаў”. Судзіць аб узроўні іх гульні можна па выніках 1940 года, калі каманды Гродна і Брэста прынялі ўдзел у чэмпіянаце БССР. Клубы з Захаду недалічыліся многіх вядучых гульцоў, асабліва з ліку ваеннаслужачых, але і ў такім стане выступілі цалкам годна. А ў першым пасляваенным чэмпіянаце БССР дынамаўцы Брэста і Гродна занялі другое і трэцяе месцы. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыія.

Папярэднія выпускі:

Частка I: Гісторыя ўзнікнення футбола ў Гродне

Частка II: Гарадзенскi спартовы клуб “Крэсовiя”

Частка III: Забыты клуб – WKS Grodno

Частка IV: Віной паслужыў генацыд. Гісторыя гарадзенскага «Макабі»

Арыгінал тэксту

Аўтар: Руслан Кулевіч

РЕЙТИНГ +24

Свежие записи в блоге

7 апреля 2015 15:15
Месца, дзе вырастаюць таленты. Павел Савіцкі

20 апреля 2014 07:50
Перыяд заняпаду. Футбол у Гародні падчас акупацыі

6 апреля 2014 09:05
Віной паслужыў генацыд. Гісторыя гарадзенскага «Макабі»

30 марта 2014 10:37
Футбалісты загінулі на фронце. Забыты клуб WKS Grodno

23 марта 2014 11:34
Першыя ў Беластоцкай Акрузе. Гiсторыя клуба «Крэсовiя»

15 марта 2014 16:01
Першым клубам быў «Тшэцяк». Гісторыя ўзнікнення футбола ў Гродне

Сегодня родились

Лучшие материалы