android-character-symbol 16.21.30apple 16.21.30@Combined ShapeЗагрузить фотографиюОчиститьdeleteinfoCombined ShapeИскатьsports_on_siteplususeric_avatar_placeholderusersview
Дайджест лучших материалов о белорусском спорте

Теги ЧМ-2014 Чижовка-Арена

Як закапваюць грошы ў зямлю ля «Чыжоўка-Арэны»

«Еўрарадыё» высвятляе, чаму на ўсталёўку рэкламных апор перад чэмпіянатам свету па хакеі выдаткоўваюць ў чатыры разы большыя сумы, чым за такую ж працу бяруць у Маскве.

Перад ЧС па хакеі будаўнічая сфера ў Мінску зрабілася асабліва запатрабаванай. І, уявіце сабе, часам толькі ўваткнуць у сталічную зямлю жалезны слуп каштуе больш за 45 мільёнаў рублёў.

На пачатку года прадпрыемства “Мінскрэклама” правяло тэндар. Выбіралі кампанію, якая падраджалася ўсталяваць так званыя апоры, паміж якімі мацуюцца рэкламныя расцяжкі. Перамагло СБУ №4 (уваходзіць у структуру Мінгарвыканкама). Падкрэслім, што патрэбна было здзейсніць выключна мантаж, а самі апоры прадастаўляла “Мінскрэклама”.

Рэкламная расцяжка на вуліцы Ташкенцкай ля

Так выглядае расцяжка ля «Чыжоўка-Арэны»

Побач з “Чыжоўка-Арэнай” (на вуліцы Ташкенцкая і на скрыжаванні Машынабудаўнікоў і Кабушкіна) паставілі шэсць такіх жалезных слупоў, паміж імі нацягнулі струны для трох расцяжак. Дык вось цана за гэту работу, паводле вынікаў тэндару, склала 270 711 325 рублёў (каля 27 тысяч долараў). Выходзіць, мантаж адной апоры абышоўся больш як у 45 мільёнаў рублёў. Няслаба? І нам так падалося.

Знешне апоры нагадваюць металічныя мачты, якія асвятляюць сталічныя дарогі. Аўсталяванне адной мачты, паводле інфармацыі прадпрыемства “Мінгарсвятло”, абыходзіцца ўсяго ў 1,8-2 мільёны рублёў (праца рабочых+транспарт). Ну і дадамо сюды таварны бетон, які на адну мачту пацягне максімум на 5 мільёнаў рублёў. Атрымліваецца 7 мільёнаў, што, пагадзіцеся, не 45.

Еўрарадыё паспрабавала высветліць, ці не здарылася ў гісторыі з расцяжкамі ля “Чыжоўка-Арэны” фінансавых хітрыкаў.

Параўнальныя кошты на ўстаноўку 1-й апоры | Create Infographics

Звяртаемся на прадпрыемства “Гомельаблрэклама” і просім падлічыць, колькі ў горадзе над Сожам каштуе ўсталяванне дзвюх металічных апор пад расцяжку.

Кампетэнтны спецыяліст падлічыў, што такая праца абыдзецца па самых максімальных падліках не больш за 20 мільёнаў рублёў. У гэту суму ўваходзіць не менш за 8 кубоў цэменту, арэнда маніпулятара (машына з кранам) , праца рабочых. Выходзіць, мантаж адной апоры ў Гомелі становіцца максімум ў 10 мільёнаў ― гэта прыкладна ў чатыры разы танней, чым у Мінску. Праўда, і дарогі ў Гомелі вузейшыя ― максімум тры паласы ў адзін бок. Ля “Чыжоўка-Арэны” мы маем чатырохпалосную шашу.

Таму фатаграфуем мінскія апоры пад расцяжкі, якія ўсталявалі пасля мінскрэкламаўскага тэндару, і звяртаемся ў расійскую кампанію “ЭнергоКом”, дзе займаюцца вытворчасцю металаканструкцый і іх мантажом. Просім падлічыць, у які кошт нам стане ўсталяванне такіх самых дзвюх апораў пад расцяжку ў Маскве, на дарозе з чатырохпалосным рухам у два бакі. Дык вось кампанія “ЭнергоКом” гатовая здзейсніць такую замову за 45000 расійскіх рублёў (у пераліку на беларускія рублі ― каля 12,6 мільёна). У гэты кошт уваходзіць не толькі непасрэдная праца па мантажы, але і паслугі свідравальнай машыны, а таксама дастаўка таварнага бетону. Каб дакладна не памыліцца, дадамо сюды па самым максімуме выдаткі на бетон (10 мільёнаў у беларускіх рублях). Ну, а маніпулятар, які даставіць апоры на месца, дакладна ёсць у наяўнасці на любым прыстойным прадпрыемстве. Як ні стараліся накінуць, атрымалася 22,6 мільёна рублёў. Лічы, тое ж самае, як у Гомелі.

Выходзіць, нават у Маскве такія апоры можна ўсталяваць як мінімум у чатыры разы танней, чым у Мінску. Нават той факт, што пад расцяжкамі праедзе сам Аляксандр Лукашэнка, не апраўдвае такой касмічнай цаны.

Мінскрэклама: “Расцяжкі нашы ― яны ж пад пастаяннай ветравой нагрузкай знаходзяцца”

Можа быць і такое, што апоры ля “Чыжоўка-Арэны” нейкія незвычайныя. Скажам, гэтыя простыя з выгляду металічныя слупы нашпігаваны антытэрарыстычнымі сістэмамі. Хоць, трэба сказаць, нашы апоры маюць даволі ветэранскі выгляд ― яны не адзін раз пафарбаваныя і добра пашкрабаныя. 

Таму звяртаемся да заказчыка, ў “Мінскрэкламу”, каб даведацца пра магчымыя ўнікальныя асаблівасці апораў.

“Гэта зусім іншыя тэхналогіі. Глядзіце, расцяжкі нашы ― яны ж пад пастаяннай ветравой нагрузкай знаходзяцца”, ― параўноўваюць разбежкі ў коштах у фінансава-эканамічным аддзеле “Мінскрэкламы”.

Еўрарадыё: Вы маеце на ўвазе, што расцяжка як бы робіцца парусам і моцна цісне на гэтыя апоры, так?

Фінансава-эканамічны аддзел: “Так, апоры ― яны нашмат больш магутныя павінны быць, і бетону больш заліваецца. Вось гэтая бетонная сістэма ― яна нашмат больш сур’ёзная. Калі мы паставім кволыя мачты ― яны папросту паваляцца ад ветравых нагрузак”.

Тым не менш Еўрарадыё прапанавалі ператэлефанаваць на наступны дзень, каб удакладніць, ці сапраўды 270 мільёнаў заплацілі за мантаж шасці апор.

Але гэта пытанне ў выніку каментаваць адмовіліся, спаслаўшыся на “камерцыйную таямніцу”.

 “Паверце, ніхто не падманвае, таму што ў нашай дзяржаве ўсё настолькі празрыста, што падмануць немагчыма, ― выказалася Еўрарадыё Таццяна Каліціна, намеснік дырэктара “Мінскрэкламы”. ― Гэта я гарантую. Сума складваецца абгрунтавана”.

Што ж, звяртаемся да пераможцы тэндарнага конкурсу ― у Спецыялізаванае будупраўленне №4, якое функцыянуе пра Упраўленні дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама.

Еўрарадыё накіроўваюць у вытворча-тэхнічны аддзел. Зноў жа спрабуем даведацца прычыну, чаму ўсталяванне адной апоры каштуе цэлых 45 мільёнаў.

“Гэта інфармацыя закрытая паміж заказчыкам і падрадчыкам. Выдаваць яе мы не можам”, ― так адказваюць у СБУ №4.

Еўрарадыё: Ці можаце сказаць, які звычайны рынкавы кошт за такую працу?

СБУ №4: “Усе апоры розныя. У заказчыка свой праект на кожную апору. У залежнасці ад расцяжак, гледзячы што будзе там мацавацца. Мы выконваем работы і ўсё”.

Што ж, звяртаемся ў арганізацыю, якая, паводле тэндарных дакументаў, гэтыя расцяжкі спраектавала ― у “Творчую майстэрню архітэктара Косціча”.

“Некалі вельмі даўно мы праектавалі нешта для грамадскіх мерапрыемстваў. Гэта было яшчэ ў XX стагоддзі. Але да коштаў усталёўкі апор мы ― ніякім бокам, ― апавядаюць Еўрарадыё ў дырэкцыі “Творчай майстэрні архітэктара Косціча”. ― Адкуль узяліся такія сумы ― гэта вельмі цікавае пытанне”.

Дзверы ў офіс прадпрыемства «Дзіпраплан», якое ўдзельнічала ў тэндары

Апроч СБУ №4, у тэндарным конкурсе ўдзельнічалі тры даволі экзатычныя прадпрыемствы. Кожнае, калі верыць дакументам, прасіла за працу ў межах 300-320 мільёнаў рублёў. Па ідэі, фірмы павінны быць сур’ёзныя. Але ніводная з іх не мае нават афіцыйнага сайту.

Звязваемся ў ЗАТ “Будаўнічая карпарацыя “Белбудоўля”. Размаўляць пра высачэзную цану сваіх прапановаў тут наадрэз адмаўляюцца:

“Гэта камерцыйная таямніца. Навошта нам абгрунтоўваць для вас кошт? Мы не будзем”.

У яшчэ адной фірме ― ЗАТ “Белбудаўніцтва 2003” ― як нам падалося, і не збіраліся перамагаць у тэндары:

Стаканы (фундаменты пад апору, ― заўв. Еўрарадыё) трэба было купляць самім. Трэба было самім рыць катлаваны, замаўляць тэхніку, рабіць самім усе ўзгадненні. Працаваць было трэба ў начны час, каб абясточваць тралейбусную лінію. Высокая сума ўзялася не са столі”.

І навошта было ўдзельнічаць у конкурсе?

А вось на прадпрыемства “Дзіпраплан”, якое ў тэндарных дакументах прасіла за ўсталяванне апораў пад 308 мільёнаў, увогуле немагчыма датэлефанавацца. Няма фірмы ні ў сеціве, ні ў тэлефонных даведачных службах. Толькі ў адной інтэрнэт-аб’яве “Дзіпраплан” шукаў аддзелачніка і гіпсакардоншчыка. А кантактны тэлефон, які тады пакінулі, ужо неактуальны.

Выязджаем на сталічную вуліцу Голубева, дзе размешчаны офіс “Дзіпраплана”. Месціцца ён у пакоі дзевяціпавярховага дома. Некалі жыхары пакідалі тут каляскі. У офісе нікога не аказалася. Старшыня кааператыва паведаміў, што, паводле яго інфармацыі, фірма закрываецца і з офіса хутка з’едуць.

І як лічыце, ці падобны “Дзіпраплан” на фірму, якая можа падрадзіцца пад праект, за які плацяць 300 мільёнаў? Аднак у тэндарных дакументах кампанія фігуруе.  

***

Што можа азначаць лічба ў 45 мільёнаў за ўваткнутую ў зямлю апору? Гэта ці парывістыя мінскія вятры, якія прымушаюць заліваць у фундамент неймаверную колькасць найлепшага бетону, ці нейкія фінансавыя сакрэты паміж “Мінскрэкламай” і СБУ №4. Сапраўды не зразумела, чаму ўсталяванне апораў пад расцяжкі ў Мінску абыходзіцца ў два-тры разы даражэй, чым такая ж праца паводле тыповых праектаў.

Аўтар: Яўген Валошын, «Еўрарадыё»

Арыгінал тэкста

РЕЙТИНГ +28

Свежие записи в блоге

29 ноября 05:39
«Как эти дурачки могут искренне переживать?» Чем белорусская интеллигенция огорчает человека, влюбленного в наш спорт

2 ноября 18:22
Небывалое дело: Уткин пишет про Гончаренко – и нахваливает его

3 октября 18:59
«Счёт 9:8 намного лучше, чем 1:0». Человек, менявший хоккей в Швеции

26 сентября 13:53
«Это мечта, на которую нужно работать». История брестчанки в профессиональном регби

15 августа 10:59
«Я тот, кто решает проблемы». Кого позвала Азаренко, чтобы отвоевать сына у бойфренда

22 июня 18:06
«Когда появляется жена, белорус заканчивает играть». Агент Валерий Исаев – о футболе и не только

11 июня 06:47
Одинокий Роналду. Климу из Бобруйска закон запрещает играть в футбол с пацанами

8 июня 13:03
Ольга Глеб: «Мы расширили собственное производство»

23 мая 13:22
Развітанне Уладзіміра Някляева з шахматыстам і сябрам Віктарам Купрэйчыкам

22 мая 16:27
Как воспитанник «Лидса» потерял ногу и оказался в Беларуси

Сегодня родились

Лучшие материалы