Спорт у Беларусі стаў імітацыяй (і не ён адзін), а БАТЭ – гэта ўсяго толькі надзіманая лялька з нацягнутай жоўта-сіняй маскай

Эпоха самазванцаў.

Спорт у Беларусі стаў імітацыяй (і не ён адзін), а БАТЭ – гэта ўсяго толькі надзіманая лялька з нацягнутай жоўта-сіняй маскай

Эпоха самазванцаў.

Краіна-імітацыя, краіна самазванцаў – вось ува што Лукашэнка і яго памагатыя імкнуцца ператварыць Беларусь. У гэтым кірунку яны яе штурхаюць.

У такой краіне ёсць знаёмыя назвы, ёсць знаёмыя шыльды, але няма самой сутнасці – яна вымываецца, мэтанакіравана выкасоўваецца. І гэта паступова пераносіць нас у свет вар’яцкай гульні, дзе ёсць злачынцы і ёсць ахвяры, толькі завуцца яны наадварот.

У гэтым свеце быццам бы ёсць суды і тыя, хто носіць судзейскія мантыі, але няма закону.

Ёсць міліцыя і носьбіты міліцэйскай формы, але няма аховы правоў грамадзян.

Ёсць адвакаты і адвакацкія канторы, вось толькі няма каму бараніць саміх адвакатаў.

Ёсць Купалаўскі тэатр і акторы, набраныя па абвестках, але не засталося купалаўцаў.

Ёсць тэатр оперы і балета, але няма лепшых салістаў, лепшых дырыжораў, лепшых выканаўцаў.

У гэтую ж гульню ўцягнуты і беларускі спорт, які даўно ўжо апанавалі самыя сумнеўныя асобы.

Мы маем міністэрства спорту, якое заклапочана выключна вынішчэннем спорту.

Мы маем алімпійскі камітэт, які патрэбны для таго, каб пакрываць рэпрэсіі ў дачыненні да спартсменаў.

Мы маем зборную Беларусі па футболе, якая грае незразумела для каго, а пра гонар у ёй выступаць гучней за ўсіх кажуць тыя, каго ў звычайных абставінах там не было б і блізка.

Мы маем чэмпіянат, дзе адной камандзе дапамагае так званы міністр спорту, а яе канкурэнту ён жа перашкаджае, але ўсё, вядома, вырашаецца на футбольным полі.

Мы па-ранейшаму маем у шапіках некалі самае паважанае друкаванае выданне аб спорце «Прэсбол», якое быццам бы хацелі захаваць да лепшых часоў, а ў выніку сабралі пад яго шыльдай хеўру, якую яшчэ тры гады таму да рэдакцыі не падпусцілі б на гарматны стрэл – ні па маральных, ні па прафесійных якасцях. Цяпер яны таксама прэсболаўцы.

Нам цяжка не ўцягнуцца ў гэту гульню – ну так, канешне, жыццё працягваецца. Мы ідзем у апаганеныя тэатры, каб запіліць прыгожыя фотачкі ў інсту. Мы шукаем адваката для сваяка, якога схапілі па палітычнай справе. Мы звяртаемся ў міліцыю, калі ў нас скралі ровар. Мы просім пра дапамогу Лукашэнку, калі ў нас падвісла будоўля дома. Ну, так, жыццё працягваецца.

І на спартыўны сурагат таксама існуе свой попыт, быццам зборная – гэта зборная, а клуб – гэта клуб, а не проста шыльда ад яго. Мы маем звычкі, маем прыхільнасці, маем патрэбу ў эмоцыях і помнім, як іх атрымаць. Нам цяжка расстацца з тым, што дорага сэрцу, нават калі гэтае дарагое ператварылася ў нешта зусім іншае. Гэта як пасля смерці любімай жанчыны купіць надзіманую ляльку, нацягнуць ёй на твар маску, што зроблена з фота нябожчыцы, і ўзяцца за знаёмыя практыкаванні. Так, мабыць, прысутнічаюць пэўныя эмоцыі і нават узбуджэнне, але ці тое гэта, што было?

У Беларусі шмат хто стаў самазванцам па прызначэнні, але куды больш крыўдна даведацца, што ты – самазванец ад нараджэння, і што ты ўласнымі рукамі ператварыў справу жыцця, справу сям’і ў імітацыю. Гэта праўда адкрываецца не адразу, а толькі калі ты адолеў пэўны шлях і ўжо не маеш магчымасці павярнуцца. Цягнеш, жылішся, пераступаеш праз суайчыннікаў, праз людзей, якія для цябе маюць значэнне, утоптваеш сябе ў бруд – і ўсё для таго, каб зразумець, што місія канкрэтна для цябе невыканальная. Магчыма, яна ні для каго не была выканальнай, але менавіта ты справу запароў. Аказаўся не бажком, а чырвонашчокім балванчыкам з зялёнай казяўкай пад носам.

БАТЭ не памірае – ён ужо памёр, і, магчыма, нават даўней, чым мы сабе ўяўляем. Але жоўта-сіняя маска так-сяк нацягнутая на ляльку, што надзьмулі на падмену. І ўся мітусня, што адбываецца вакол, – гэта дакладна не пра клуб, а пра ляльку. Што б там нi адбылося – дадуць новую, пакінуць старую, – пазнавальная маска на ёй у любым выпадку будзе.

Імітацыю нельга спыняць, каб тыя, хто хоча верыць, мог верыць.

В составе владельцев БАТЭ замена: дочь Капского отошла в сторону, но семья не потеряла, сыну не хватает чуть-чуть до контрольного пакета

У Капского хотят отжать БАТЭ: плохо управляет, просит деньги в госбюджете, желающих порулить клубом хватает

Другие посты блога