Tribuna/Гандбол/Блоги/Все о гандболе/Другі этап. Прэв'ю

Другі этап. Прэв'ю

Усё, што трэба ведаць пра застаўшыяся матчы сезону.

Автор — Ivan Sapeha
9 марта 2018, 09:27

9 сакавіка стартуе другі этап чэмпіянату Беларусі ў групе “Б”. Супернікамі "Віцязя" сталі наступныя каманды: ГК "Кронан" (Гродна), БГК-2 (Брэст) і зборная Беларусі, складзеная з гульцоў 2000 г.н. і маладзей. Апошняя каманда ўдзельнічае па-за конкурсам, але ўсе вынікі матчаў з ёю ўлічваюцца ў табліцы.

На гэтым этапе прадугледжаны чатыры групавых турніра, якія пройдуць адпаведна 9-11 сакавіка ў Мінску (намінальныя гаспадары пляцоўцы - Беларусь-2000), 30 сакавіка - 1 красавіка ў Брэсце (БГК-2), 20-22 красавіка ў Мінску ("Віцязь") і 11-13 траўня ў Гродна ("Кронан").

Вызначаны расклад бліжэйшых матчаў "Віцязя":

9 сакавіка (17:30): Беларусь-2000 - ГК Віцязь Мінск

10 сакавіка (15:00): БГК-2 - ГК Віцязь Мінск

11 сакавіка (13:00): ГК Кронан Гродна - ГК Віцязь Мінск

Усе матчы пройдуць у РЦАР па гандболе, вул. Філімонава, 55/2. Уваход вольны.

Кронан

Каманда ўдзельнічала ў мацнейшым дывізіёне і разам з “Віцязем” не здолела прайсці ў групу “А”. Лёс склаўся так, што роўная колькасць турнірных балаў не дазволіла гарадзенцам кваліфікавацца ў мацнейшую групу, бо па дадатковых паказчыках “Машэка” быў лепшым.

“Кронан” і “Віцязь” сустракаліся ў гэтым чэмпіянаце чатыры разы. Ва ўсіх выпадках перамога засталася за падначаленымі Ігара Сідзько:

30.09. Мінск. Віцязь - Кронан 21-37

Віцязь : Грыбаў, Котаў;В.Юркевіч (2), Васілевіч (1), Жолудзеў (3), Чыкун (1), Касмовіч, Бабкевіч, Кавальчук (3), Ваявода (3), Лях (1), Казлоў, Ладуцька (3), Дударонак, Красуцкі (4).

Кронан : Шэлешка, Крэўчык; Навумік (5), Кабятка (8), Галубнічы (3), Нясвадзьба (7), А.Тарасевіч (5), Сяліцкі, Кашталян, Луня (5), Лукашэвіч (3), Зубель (1).

08.10. Гродна. Кронан - Віцязь 29-28

Кронан : Шэлешка, Крэўчык;Навумік (2), Кабятка (2), Галубнічы, Нясвадзьба (6), Лявонаў (3), А.Тарасевіч (8), Сяліцкі, Сідар, Кашталян, Луня (5), Лукашэвіч (3), Зубель.

Віцязь : Котаў (1); Мандрык, В.Юркевіч, Васілевіч, Бабічаў (10), Касмовіч, Бабкевіч, Кавальчук (3), Ваявода (1), Лях, Казлоў, Ладуцька (3), Дударонак, Красуцкі (10).

16.12. Мінск. Віцязь - Кронан 29-35

Віцязь : Грыбаў, Ланін, Счастны;Мандрык, В.Юркевіч, Васілевіч, Бабічаў (4), Жолудзеў (3), Бабкевіч, Кавальчук (2), Ваявода (5), Лях (7), Казлоў, Ладуцька (6), Дударонак (2).

Кронан : Нічэй, Навуменка, Крэўчык; Навумік, Кабятка, Нясвадзьба (3), Лявонаў, С.Янкоўскі (3), А.Тарасевіч (6), Д.Янкоўскі (11), Сяліцкі, Луня (9), Лукашэвіч (2), Зубель (1).

28.02. Гродна. Кронан - Віцязь 44-25

Кронан : Сірчанка, Корсак (1);Навумік (1), Кабятка (1), Галубнічы (1), Нясвадзьба (5), Лявонаў (4), С.Янкоўскі (4), Д.Тарасевіч (6), А.Тарасевіч (8), Д.Янкоўскі (2), Сяліцкі, Кашталян, Луня (4), Лукашэвіч (7), Зубель.

Віцязь : Ланін, Счастны; Мандрык, Бабкевіч (3), Ваявода (14), Лях (3), Казлоў (2), Баклажэц (3).

На першым этапе “Кронан” здабыў 7 перамог у 20 сустрэчах (+7=0-13, 599 - 671), на пляцоўку выходзілі 22 гульца:

БГК-2

З другога дывізіёна ў групу “Б” трапіла адна каманда. Асноўная барацьба шла паміж фармамі БГК і СКА. З чатырох сустрэч каманды выйгралі па дзве. Пры гэтым па дадатковых паказчыках БГК-2 быў бы вышей, але яны не спатрэбіліся: СКА-РДВАР згубіў яшчэ тры балы, саступіўшы “Гомелю-2” і згуляўшы ўнічыю з другім фармам СКА.

Дарэчы, 10 гульцоў БГК-2 ў гэтым сезоне маюць досвед выступу за першую каманду:

 Таксама за каманду гуляюць: 

 Зборная Беларусі-2000

Апошні раз гэтая каманда збіралася для ўдзелу ў турніры “Шпаркассэн-кап” у Германіі. Там каманда Алега Шарэйкі заняла шостае месца. На групавым этапе была здабыта нічыя са швейцарцамі (25-25), яшчэ двойчы беларусы саступілі Італіі (22-26) і Германіі (18-31). У барацьбе за 5-8 месцы спачатку была здабыта перамога над галандцамі (31-16), а потым ужо знаёмыя па групавому этапу швейцарцы аказаліся мацнейшымі за нашых хлопцаў (18-21).

Склад беларусаў выглядаў так:

Галкіперы – Уладзіслаў СУКАЛА (2000, СКА-РДВАР), Ягор СТАСЮК (2001, СКА-Суворавец);

Левыя вуглавыя – Уладзіслаў СІМУТА (2001, СКА-РДВАР), Яўген ГАЛУБНІЧЫ (2000, Кронан-2);

Правыя вуглавыя – Данііл КІРЫЧЭНКА (2000), Яўген НІКАНОВІЧ (2000) (абодва – СКА-РДВАР);

Лінейныя – Міхаіл ПІЛЮК (2000, БГК-2), Арсеній КАПАЕЎ (2001, СКА-РДВАР), Юрый КАШТАЛЯН (2000, Кронан-2);

Левые паўсярэднія – Кірыла САМОЙЛА (2002, СКА-Суворавец), Андрэй КЛІМАВЕЦ (2001, Гомель), Уладзіслаў БЕЛІКАЎ (2000, СКА-РДВАР);

Правыя паўсярэднія – Ягор БУДЭЙКА (2000, БГК-2), Матвей УДАВЕНЯ (2000), Станіслаў ШАБЕЛЬНІКАЎ (2001) (абодва - СКА-РДВАР);

Плэймейкеры – Уладзіслаў КОЗЕЛ (2000), Мікіта ЧЫЖЫК (2000) (абодва - СКА-РДВАР).

Другие посты блога

БГК. Сдержанный оптимизм
16 сентября 2018, 12:16
2
Все посты