Tribuna/Хоккей/Блоги/Хоккейная площадка/У хакейным ЧБ выдалі дзiўны матч: недарэчныя памылкi брамнiкаў, аднаго з якiх знёс свой жа, гулец у сетцы замест выратавальнай шайбы

У хакейным ЧБ выдалі дзiўны матч: недарэчныя памылкi брамнiкаў, аднаго з якiх знёс свой жа, гулец у сетцы замест выратавальнай шайбы

Тое яшчэ дзейства.

Автор — Alex Zagorski
18 февраля 2023, 12:37
У хакейным ЧБ выдалі дзiўны матч: недарэчныя памылкi брамнiкаў, аднаго з якiх знёс свой жа, гулец у сетцы замест выратавальнай шайбы

Напрыканцы рэгуляркі ЧБ па хакеi 17 лютага ў Гродна сустракаліся лідары чэмпіянату – мясцовы «Нёман», які ішоў на першым месцы, прымаў мінскае «Юнацтва» з трэцяга радку. I ў гэтым матчы здарылася шмат дзiўных i недарэчных момантаў.

Ужо ў першым перыядзе гледачы пабачылі пяць узяццяў брамы. Першымі адзначыліся госці – на 5-й хвіліне гульні «Юнацтва» наперад вывеў форвард Арцём Осіпаў. А далей пачаўся бенефіс брамнікаў. Праз шэсць хвілін «Нёман» адыграўся не без дапамогі Леаніда Фаміна – ён замест сэйва спынiў шайбу у сваёй зоне i пакiнуў яе супернiку, якi паразiў пустыя вароты.

І амаль што адразу нягегла шайбу адбiў яго візаві Іван Палякоў – а потым дазволiў Осіпаву закiнуць з вельмi нязручнага вугла.

Хутка «Нёман» зноў зраўняў лік намаганнямі Вячаслава Андрушчанкi (тут было без эксцэсаў), а на 17-й хвіліне форвард Вячаслаў Іпатаў упершыню за матч вывеў гродненцаў наперад. У гэтым моманце брамнiка вiнавацiць складана – яго проста знёс сакаманднiк Сяргей Дрозд.

На 10-й хвіліне трэяга перыяду перавагу «нёманцаў» умацаваў 23-гадовы нападнік Герман Паддубны, але хутка Усевалад Кашкар скараціў адставанне да адной шайбы. А калi напрыканцы сустрэчы выдаленне атрымаў ужо згаданы гулец «Нёмана» Паддубны, гэтым скарыстаўся Осіпаў, які аформіў хет-трык і 4:4 для «Юнацтва».

Лёс матча вырашыўся ў серыі булітаў, дзе мацнейшымі былі гульцы «Юнацтва» – вырашальны кідок на рахунку Уладзіміра Роўбы. Апошні буліт «Нёмана» выконваў 17-гадовы нападаючы Кірыл Жылюк, але замест выратавання каманды закiнутай шайбай уляцеў у вароты сам.

Наведвальнасць матча аказалася рэкорднай для сезона Экстралігі – для гэтага хапiла ўсяго толькi 2120 гледачоў. Усім лідарам таблiцы засталося правесці па тры гульні перад плэй-оф – цяпер «Нёман» дзелiць першае месца з «Шахцёрам», у каманд па 77 ачкоў, у «Юнацтва» 74 балы i трэцi радок, далей iдуць «Гомель», «Вiцебск» ды аршанскi «Лакаматыў».

Другие посты блога

Все посты