Tribuna/Хоккей/Блоги/Хоккейная площадка/Мінскае «Дынама» зраўняла лік у серыі са СКА: дапамаглі два аўтагалы маладога абаронцы піцерцаў (той са злосцi зламаў клюшку) і сэйвы Коласава

Мінскае «Дынама» зраўняла лік у серыі са СКА: дапамаглі два аўтагалы маладога абаронцы піцерцаў (той са злосцi зламаў клюшку) і сэйвы Коласава

На «Мінск-Арэне» зноў было шмат гледачоў.

Автор — Alex Zagorski
7 марта 2023, 22:55
Мінскае «Дынама» зраўняла лік у серыі са СКА: дапамаглі два аўтагалы маладога абаронцы піцерцаў (той са злосцi зламаў клюшку) і сэйвы Коласава

7 сакавіка адбыўся чацвёрты матч 1-га раўнда плэй-оф КХЛ паміж мінскім «Дынама» і СКА Санкт-Пецербург, у якім «зубры» атрымалі перамогу – 4:2.

Першай шайбы 13 820 гледачам, якія сабраліся на «Мінск-Арэне» ўвечары ў аўторак, давялося чакаць ажно да трэцяга перыяду – гол на свой рахунак пасля правалу ў абароне мінчан запісаў форвард СКА Мікіта Гусеў.

Але праз 6 хвілін памыліліся ўжо госці – нападаючы «Дынама» Ігар Мартынаў арганізаваў контратаку ў меншасці, у выніку чаго шайба аказалася ў браме рыкашэтам ад абаронцы СКА Аляксандра Нікішына.

Яшчэ праз тры хвіліны «зубры» выйшлі наперад, скарыстаўшыся перавагай у аднаго гульца, а на 54:22 зноў «адзначыўся» Нікішын – другі аўтагол для абаронцы СКА. Са злосцi 21-гадовы гулец зламаў клюшку.

Пасля сапернікі вызначыліся яшчэ па разу: Нік Мёрклі закінуў у пустую браму СКА (гуляць у шэсць палявых Раман Ратэнберг вырашыў за 5 хвілін да канца гульні), а кропку ў матчы паставіў Андрэй Педан у большасці. Таксама трэба адзначыць 21-гадовага брамніка «зуброў» Аляксея Коласава, які здзейсніў 30 сэйваў (93,8% адбітых кідкоў).

Такім чынам, «Дынама» зраўняла лік у серыі – 2:2 – і перанесла магчыма вырашальную гульню ў Мінск. Наступны жа матч пройдзе ў Піцеры 9 сакавіка.

Другие посты блога

Все посты