Tribuna/Хоккей/Блоги/Хоккейная площадка/«Нёман» усё ж такі здзейсніў гісторыю: спачатку адыграўся з 0:3 у серыі з «Юнацтвам», а цяпер увогуле трапіў у фінал

«Нёман» усё ж такі здзейсніў гісторыю: спачатку адыграўся з 0:3 у серыі з «Юнацтвам», а цяпер увогуле трапіў у фінал

Уражлівая серыя мінчан перарвана.

Автор — Alex Zagorski
8 апреля 2023, 19:20
«Нёман» усё ж такі здзейсніў гісторыю: спачатку адыграўся з 0:3 у серыі з «Юнацтвам», а цяпер увогуле трапіў у фінал

8 красавіка вызначыўся другі фіналіст экстралігі сезона-2022/23 – ім стаў гродненскі «Нёман», які здолеў увайсці ў гісторыю.

Вырашальны матч праходзіў у Гродна, дзе, нягледзячы на затрыманні чальцоў фан-сектара (падрабязней – па спасылцы), і на мінулых матчах серыі з «Юнацтвам» збіраліся аншлагі. Сённяшні матч выключэннем не стаў – за гульнёй, мяркуючы па відэа, зноў назірала амаль цалкам запоўненая арэна, якая пабачыла шэсць шайбаў.

Ізноў былі арэлі: на шостай хвіліне першага перыяду лік адкрыў расійскі нападнік «Юнацтва» Станіслаў Кучкін, які скарыстаўся памылкай абаронцаў «Нёмана» і закінуў з нязручнай.

Гродненцы адыграліся яшчэ да першага перапынку – форвард Мікіта Рэмезаў рэалізаваў лішняга, а ў сярэдзіне другой 20-хвілінкі ён жа вывеў «Нёман» наперад, ізноў дзякуючы памылцы ў абароне.

Праз тры хвіліны «Юнацтва» зраўняла, закінуўшы ў большасці, але ў трэцім перыядзе Рэмезаў адзначыўся ў трэці раз – гэта шайба стала пераможнай і вывела «Нёман» у фінал:

На семай хвіліне нападнік Павел Ажгірэй усталяваў канчатковы лік – 4:2. «Нёман» стаў не толькі першай камандай, якая адгулялася з 0:3 у серыі плэй-оф экстралігі, але і той, якая здолела перамагчы з такім «актывам». Вось як святкавала каманда сваё дасягненне з заўзятарамі.

У фінале экстралігі супернікам гроднескага клуба будзе «Металург», які ў другой серыі быў мацнейшы за салігорскі «Шахцёр» (4:1).

І яшчэ адзін непрыемны для прыхільнікаў мінскай каманды факт – «Юнацтва» не трапіла ў фінальную серыю турніра ўпершыню за десяць гадоў.

Другие посты блога

Все посты