Tribuna/Хоккей/Блоги/Сезон Охоты/«Дынама-Мінск»-«Металург НК». Пасунься, Зін!

«Дынама-Мінск»-«Металург НК». Пасунься, Зін!

Чорны Кузьміч дае традыцыйныя прагнозы

Блог — Сезон Охоты
17 сентября 2016, 02:07
6
«Дынама-Мінск»-«Металург НК». Пасунься, Зін!

"...абавязкова напісаць ў статусы, каб Байзон набылі сабе барабан пазванчэй", - абураўся Кузьміч, павольна шкандыбаючы дадому апасля нядаўняга пабоішча з дынамаўцамі Рыгі. Як можна дапускаць, каб купінка прыбалтаў натуральна глушыла байзонаўскі партактыў, хаця б дзеля гэтага заезжыя бубначы і дзяўблі як звар'яцелыя? Сорамна!

Дарэчы, бадай што да апошніх хвілін гэтае "сорамна" тычылася і гульні мінскага "Дынама": сумбурна, мітусліва, ня надта эфектыўна наперадзе (ТАК транжырыць моманты і не закінуць пры "3 на 5" сённяшняй Рызе) і зусім пажарна ззаду, нібы зранку апасля адмысловае аджыкі. Добра хоць латышоў хапіла толькі на 1 шайбу.

Але - выстаялі, выцягнулі, прачнуліся пад канец, а Мэт Элісан асабіста выратаваў заўзятароў ад пабочных эфектаў выхаду першага бліна комам, за што ад Кузьміча яму персанальны вялікі дзякуй. Перамога ў первым матчы была неабходнай, бо ўжо сёння да нас на Мінск-арэну завітае яшчэ адна банда-аўтсайдар - запісныя рыбы-камбалы ўсходняе канферэнцыі "Металург Нк".

 

Пасунься, Зін!

На матч у Мінску "Металург НК" будзе выходзіць у статусе бясспрэчнага андэрдога. Сібіракі, рэкордна хутка звольніўшы галоўнага трэнера Салаўёва, на дадзены момант ўтульна зачапіліся за перадапошнюю пазіцыю табліцы Усхода (пад імі інтэнсіўна зарываецца глыбей у грунт крызісны "Барыс"). Як тыповы прыдонны жыхар, выдатнымі ТТХ каманда пахваліцца не можа.

Праблемы атакуюць Кузню з усіх бакоў: сціплы бюджэт, нуль легіянераў (два дэ-факта казахстанцы - залічым?) і больш-менш вядомых гульцоў (за выключэннем намінальна першага брамніка Міхаіла Бірукова ды шурына шоўмена Мікіты Джыгурды Міхаіла "Спевака" Анісіна, экс-топ-снайпера КХЛ), слабая большасць, сякая-такая меншасць, ненадзейная абарона...

Дадаць да гэтага багаты ўраджай штрафаў, які сібіракі назбіралі за лічаныя гульні гэтае рэгуляркі ("Кузня" тут саступае толькі харвацка-канадскаму "Медзвяшчаку"), пастаўце скандальна вядомага экс-гульца Сяргея Зіноўева (таго самага) дырэктарам клуба, і вы зразумееце, з кім нашаму "Дынама" заўтра давядзецца гуляць - як заўсёды атрымоўваецца з аўтсайдарамі, напружна і нялёгка, але паспяхова. Кузьміч прадказвае наступнае:

 

1. Гол Роба Клінкхамера

 

Магутны паўэрфорвард з'яўляецца зараз асноўным кандыдатам у "селекцыйныя правалы-2016": 1+0 у 5 (!) гульнях - далёка не тое, чаго можна было чакаць ад аўтара першага хет-трыка новага сезону. Прыгадаем таксама яго невымушаныя выдаленні (хоць апошнім часам Клінкхамер, здаецца, узяўся за розум), і перспектывы грэнадзёра разам губляюць бляск.

Думаецца, што пакідаць клуб недзе ўжо ў гэтым лістападзе (па прыкладзе розных Мікфлікераў і Мічаў) нашмат больш перспектыўнаму экс-НХЛаўцу не хочацца. Кузьміч мяркуе, што Клінкхамер скарыстае даволі сціплыя поспехі новакузнечанаў у абароне на нашу карысць - няхай тое будзе пакуль 1 гол, але і пара-тройка выдатных пасаў стане ня лішняй. Роб, матай на вус!

 

 

2. Гол Ніка Бэйлена

Бо колькі ўжо можна?!

Бо Кольке ўжо можна. Амерыканскі беларус, нібыта выведзены са складу "Дынама", досыць эфектыўна правёў апошнія дзве гульні і нават зарабіў пахвалу ад звычайна няшчодрага на сантыменты глаўкама Крэйга Вудкрофта - маўляў, "хлопец пачынае дэманстраваць тое, чаго мы ад яго чакаем". Здаецца, прыгаданы расейскім журналістам Шаўчэнкай канфлікт не разгарыцца, калі ўвогуле быў.

Але лепшым падмуркам для агульнага аптымістычнага настрою стала б яскравая гульня Ніка. Лепш, зразумела, як у мінулых сезонах - з маланкавымі стрэламі з блюлайна, тонкімі пасамі і мноствам бамбардзірскіх балаў на асабістым рахунку. Вядома, на ўсё адразу разлічваць мы не будзем, так што для пачатку паставім на 1 якасную шайбу, а там ужо пойдзе.

 

 

3. Першы шатаўт Бена Скрывенса

Лаўрыс Дарзіньш марнуе верны сухар Скрывенса

Ведаеце, на што ў "Дынама" Кузьміч больш за ўсё спадзяецца ў кожнай гульні? "На нуль"! Калі не паглыбляцца далёка ў глыбыні статыстыкі і абапірацца выключна на суб'ектыўныя ўражанні, "шатаўт" для нашай каманды з'яўляецца хіба не настолькі ж фантастычнай з'явай, як перамога з рэальна буйным лікам (апошняя, па памяці - 1:7 у Ханты-Мансійску. Здаецца, яшчэ пры Хейккілі).

Па гэтай прычыне (а яшчэ таму, што хто-хто, а Бен "Прафесар" Скрывенс заслугоўвае!) паставім, па-першае, на Скрывенса на браме; па-другое, на першы і далёка не апошні шатаўт нашага брамніка ў гэтым сезоне.

 

Напрыканцы лік: 5-0 і наша перамога!

 

Фота ў тэксце: афіційнае кам'юніці ХК Дынама-Мінск ў "Вконтакте", блог Запісы хлопца ў шортах (велкам бэк!)

Другие посты блога

Это Льюис виноват!
16 мая 2017, 21:27
5
Не нашей Маше
19 января 2016, 00:30
36
С Новым годом!
31 декабря 2015, 00:27
5
Все посты