⚽ Сёння стартуе народнае галасаванне! Вызначаем «Самы беларускамоўны футбольны клуб - 2019».
📝 з 6 па 21 студзеня будзе адбывацца галасаванне ў 1-ы туры. А 20:19 заходзьце на старонку «Умовы для мовы» https://vk.com/umovymovy , каб прагаласаваць за клуб 2-й, 1-й або Вышэйшай лігі.
Самым беларускамоўным спартовым клубам Беларусі-2018 стаў Прафесійны футбольны клуб «Тарпеда» (Мінск), які набраў 240 балаў з 300 магчымых (80%). 2-е месца - у Баскетбольнага клуба «Цмокі» (Мінск) - 231 з 300 (77%). 3-е месца - у ФК «Нёман» (Гродна) - 240 з 300 (75,7%).
У ТОП-10 увайшлі таксама ГК «Віцязь» (Мінск) (65,3%), ФК «Белшына» (Бабруйск) (52,7%), ФК «Гомель» (48,3%), НФК «Крумкачы» (Мінск) (35,7%), ФК «Дынама» (Мінск) (35%), СФК «Слуцк» (32%), ФК «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) (31,3%).
⚽ Сёння стартуе народнае галасаванне! Вызначаем «Самы беларускамоўны футбольны клуб - 2018».
📝 з 13 па 18 лютага адбывацца галасаванне ў 1-ы туры.
Кожны дзень а 20:18 заходзьце на старонку «Умовы для мовы», каб прагаласаваць за клуб 2-й, 1-й або Вышэйшай лігі.
На сённяшні дзень прамежкавы Рэйтынг-2018 узначальвае ФК «Тарпеда-БелАЗ», на 2-м месцы ідзе ФК «Іслач» і замыкае тройку самых беларускамоўных клубаў ФК «Дняпро».
Канчатковы варыянт рэйтынгу будзе да Дня абвяшчэння БНР (або раней) і будзе налічваць не менш за 150 беларускіх клубаў.
Параметры для вызначэння Рэйтынга «Самага беларускамоўнага спартыўнага клуба Беларусі - 2018» складаюцца з 10 пунктаў, па кожнаму з якіх налічваецца максімальна ад 20 да 60 ачкоў, а максімальная колькасць складае 300 ачкоў. Рэйтынг складаецца па выніках кожнага календарнага года.
Самым беларускамоўным спартовым клубам Беларусі-2017 стаў Футбольны клуб «Нёман» (Гродна), які набраў 249 балаў з 300 магчымых (83%).
2-е месца - у Баскетбольнага клуба «Цмокі» (Мінск) - 244 з 300 (81,3%).
3-е месца - у Прафесійнага футбольнага клуба «Тарпеда» (Мінск) - 240 з 300 (80%).
На сённяшні дзень прамежкавы Рэйтынг-2017 узначальвае ГК «Віцязь», на 2-м месцы ідзе ФК «Крумкачы» і замыкае тройку самых беларускамоўных клубаў ФК «Белшына».
Канчатковы варыянт рэйтынгу будзе да Дня роднай мовы (або раней) і будзе налічваць не менш за 150 беларускіх клубаў.