Мова Спартова
Блог

Граніт: ад таго, што форма гульцоў будзе з надпісамі па-беларуску, гульцы лепш гуляць не стануць ДАКУМЕНТ

У лісце Граніта адзначана, што ФК “Граніт грамадскае аб’яднанне, у штаце якога няма супрацоўніка, адказнага за вядзенне справаводства, таму прыцягнуць нікога да адміністрацыйнай адказнасці нельга.

З гэтым нельга пагадзіцца па наступных прычынах:

А) У адпаведнасці з арт. 13 Закона “Аб зваротах”:

 “1. Обращения, поданные в порядке, установленном настоящим Законом, подлежат обязательному приему и регистрации. Отказ в приеме обращений не допускается.

2. Порядок ведения делопроизводства по обращениям граждан и юридических лиц устанавливается Советом Министров Республики Беларусь”.

Б) У адпаведнасці з арт. 27 Закона “Аб зваротах”:

“За нарушение порядка рассмотрения обращений организации, их должностные лица, индивидуальные предприниматели и их работники несут ответственность в соответствии с законодательными актами”.

В) У адпаведнасці з арт. 2 Закона “Аб зваротах”:

“Действие настоящего Закона распространяется на обращения граждан и юридических лиц, в том числе поступившие от юридических лиц, на которые возложены функции редакций средств массовой информации, за исключением обращений, подлежащих рассмотрению в соответствии с законодательством о конституционном судопроизводстве, гражданским, гражданским процессуальным, хозяйственным процессуальным, уголовно-процессуальным законодательством, законодательством, определяющим порядок административного процесса, законодательством об административных процедурах, обращений работника к нанимателю, а также иных обращений, в отношении которых законодательными актами установлен иной порядок их подачи и рассмотрения”.

Такім чынам ГА ФК “Граніт” з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая вядзе справаводства па зваротах грамадзян у адпаведнасці з законам “Аб зваротах”, а ў адсутнасці спецыяльнай адзінкі у межах юрыдычнай асобы, адказнай за работу са зваротамі грамадзян адказнасць за гэту работу нясе асоба, якая ўзначальвае юрыдычную асобу.

ФК Граніт адзначана, што мой зварот не з’яўляецца заявай, прапановай, скаргай, не закранае мае правы і законныя інтарэсы.

Разам з тым у арт. 1 Закона “Аб зваротах” тэрмін “прапанова” вызначаецца гэта наступным чынам: “предложение – рекомендация по улучшению деятельности организаций, индивидуальных предпринимателей, совершенствованию правового регулирования отношений в государственной и общественной жизни, решению вопросов экономической, политической, социальной и других сфер деятельности государства и общества”.

Мной у лісце ад 16.04.2016 г. былі зроблены наступныя прапановы:

“прапануем Вам зрабіць у новым сезоне наступныя захады:

Прозвішчы футбалістаў на іх спартыўнай форме пісаць па-беларуску;

Гукавое і візуальнае суправаджэнне на стадыёне падчас правядзення матчаў праводзіць па-беларуску;

Пасляматчавыя прэс-канферэнцыі праводзіць па-беларуску;

У трэніровачным, арганізацыйным і паўсядзённым жыцці больш выкарыстоўваць беларускую мову і стымуляваць да гэтага іншых;

У стасунках з прэсай выкарыстоўваць беларускую мову;

Зрабіць беларускамоўную версію Вашага афіцыйнага сайта”.

Такім чынам, дадзены зварот падпадае пад дзеянне закона “Аб зваротах”, яго неабходна рэгістраваць і даваць пісьмовы адказ у вызначаны тэрмін.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья