Мова Спартова
Блог

Замест суда над старшынёй савета ФК Граніт - футбол Беларусі з Люксембургам ДАКУМЕНТ, ФОТА

Прапусціў суд з ФК Граніт за адказ на зварот не на мове звароту. Праз тое, што не заўжды магу ў час забіраць замоўныя лісты ў час, забраў яго толькі сёння, таму прыйшлося напісаць пару радкоў у лунінецкі суд:

"02.11.2016 года я атрымаў судовую павестку з суда Лунінецкага раёна з інфармацыяй аб тым, што я выклікаюся ў якасці пацярпелага па адміністратыўнай справе па арт. 9.13 КаАП ў адносінах да Быстрай М.В.. Паседжанне павінна было адбыцца 10.10.2016 года ў 9.35.Разам з тым, павестка была адасланая 06.10.2016 года і паступіла маё паштовае аддзяленне толькі днём 10.10.2016 года, што нават у выпадку атрымання павесткі ў гэты дзень не дазваляла б мне паспець на паседжанне.У выпадку, калі паседжанне 10.10.2016 года адбылося, прашу паведаміць яго вынікі. У выпадку, калі паседжанне было перанесена на іншых дзень, прашу разглядаць справу ў маю адсутнасць, бо паколькі суд і маё месца жыхарства знаходзяцца ў розных частках Беларусі, мая прысутнасць у час не можа быць гарантаванай праз працу пошты".

Наогул, у той дзень быў у Барысаве на гульні Беларусі з Люксембургам - шляхі з Лунінцом і з Гранітам ніяк не перасякаліся :)

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья