Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Іслач перамагае Дынама-Берасце: гомельскі погляд. ФОТА

Іслач перамагае Дынама-Берасце: гомельскі погляд. ФОТА

Прыйшоў з Гомеля на гульню і ФК «Іслач» здабыў першую перамогу ў Сезоне-2017 перайграўшы 3:1 ФК «Дынама-Берасце». Супадзенне? Не думаю! Правёў і моўную інспекцыю прысталічча.

Автор — Ігар Случак
6 мая 2017, 16:17
6
Іслач перамагае Дынама-Берасце: гомельскі погляд. ФОТА

Прыйшоў з Гомеля на гульню і Футбольный клуб «Ислочь» здабыў першую перамогу ў Сезоне-2017 перайграўшы 3:1 Футбольный клуб "Динамо-Брест" Супадзенне? Не думаю! 

Фанаты берасцейскага дынама традыцыйна выкарыстоўваюць і беларускамоўныя банэры.

Вялікі беларускамоўны банэр мае і Іслач.

Напрацягу гульні не пакідала ўражанне, што я на футболе ў Эстоніі - ўводзіў у зман сьцяг берасцейцаў.

Развіртуаліўся з Дзмітрыем Сільвеструком з Offside.by.

Захоўвай спакой і твая каманда пераможа. 

Дарэчы, прозвішчы гульцоў Іслачы, як і Дынама-Берасце сапраўды па-беларуску.

Быў рады пабачыць мінулагодніх галоўнага трэнера Гомеля Уладіміра Журавеля і капітана Генадзя Блізьнюка.

Праграмкі Іслачы хоць і якасныя выданні на 16-ці старонках, як у Гомеля ў былыя часы, але, нажаль, рускамоўныя.

Іслач - блогер-фрэндлі клуб - акрэдытаваў мой блог "Мова Спартова" 

Шкадую, што не з'арыентаваўся сфоткацца з прынцам Аляксандрам Галенчукоў, якога даўно з задавальненнем чытаю, які мне гэтую акрэдытацыю і перадаў.

Але, нажаль, таксама як і праграмкі і афішы, акрэдытацыі выкананы па-руску, нават у якасці лагатыпу абраны не асноўны, беларускамоўны, лагатып чэмпіянату, а дадатковы - рускамоўны.

З іншага боку, уся індывідуальная інфа па-беларуску, як я і падаваў у заяўцы - некаторыя клубы, што рускую мову выкарыстоўваюць, яе таксама перакладалі.

Акрамя гэтага, гімн Іслачы таксма беларускамоўны - сваімі вушамі чуў.

Віншую Іслач з першай перамогай у Сезоне-2017, а Дынама-Берасце таксма зычу посьпехаў у наступных гульнях!

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты