Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Гамельчукі на Трактары, але перамога ўсё ж за мінскім Дынама: гомельскі погляд на суботні матч ФОТА

Гамельчукі на Трактары, але перамога ўсё ж за мінскім Дынама: гомельскі погляд на суботні матч ФОТА

Прыходзіш такі на «Трактар» вядомую горачку паглядзець, а разам з ёй і супрацьстаянне ФК Гомель і ФК Дынама Мінск, а сустракаеш гомельскіх братоў Сяргея і Рамана Лаўрыненка з аднайменнага гурта Laurynienka , чыя файная песьня патрапіла ў Фінал конкурса «Мова — Музыка — Футбол» і разумееш, што нешта моднае, а Гомель - вечны і што можна выехаць з Гомеля, але Гомель не можа пакінуць цябе. Як і ты яго. Але вернемся да гульні - Дынама Мінск усё ж перамог Гомель з мінімальным лікам 1:0 і вось вам колькі фотачак гомельскага погляду на гульню.

Автор — Ігар Случак
10 мая 2017, 00:16
Гамельчукі на Трактары, але перамога ўсё ж за мінскім Дынама: гомельскі погляд на суботні матч ФОТА

Прыходзіш такі на "Трактар" вядомую горачку паглядзець, а разам з ёй і супрацьстаянне ФК «ГОМЕЛЬ» — ВЯЛІКІ І МАГУТНЫ! і Футбольный клуб "Динамо-Минск" , а сустракаеш гомельскіх братоў Сяргея і Рамана Лаўрыненка з аднайменнага гурта Laurynienka , чыя файная песьня патрапіла ў Фінал конкурса«Мова — Музыка — Футбол» і разумееш, што нешта моднае, а Гомель - вечны і што можна выехаць з Гомеля, але Гомель не можа пакінуць цябе. Як і ты яго. 

Але вернемся да гульні - Дынама Мінск усё ж перамог Гомель з мінімальным лікам 1:0 і вось вам колькі фотачак гомельскага погляду на гульню.

Некаторыя гомельскія заўзятары пачувалі сябя дужа разняволена і сядзелі ў атачэнні заўзятараў дынамаўскіх. Праўда, гэтага чалавека я, здаецца, назаўтра бачыў ужо з шалікам Крумкачоў на Камвольшчыку, таму ўжо не магу сказаць, што тут і да чаго. 

У Мінск прыехала даволі шмат фанатаў Гомеля. Банэры традыцыйна былі на дзвюх мовах - беларускай і аглійскай. Паважаю такі білінгвізм. Іх мінскіх калег, нажаль, па вядомых прычынах не было, а шкада - толькі фанаты могуць выратоўваць атмасферу на такіх стадыёнах як Трактар.

Прозвішчы на футболках гульцоў Гомеля і ФКДМ былі па-беларуску.

Для аздаблення стадыёна выкарыстоўваецца беларускамоўны варыянт лагатыпу Вышэйшай лігі.

Табло было рускамоўным, але беларускамоўным быў дыктар.

Праграмка да гульні была таксама расійскамоўная - хоць у мінскага Дынама з беларускай мовай усё больш-менш добра, але яшчэ ёсць шмат ніш, дзе можна беларускую мову пашыраць і пачынаць выкарыстоўваць.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты