Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Футбольныя клюбы Менску і беларуская мова: Дынама

Футбольныя клюбы Менску і беларуская мова: Дынама

Слушныя і па-сапраўдаму беларускія словы брамніка «Дынама-Менск», кандыдата ў Нацыянальную зборную Беларусі Андрэя Клімовіча з часопісу Беларускай фэдэрацыі футболу «Вялікі Футбол»: «Я бачу сёньня шмат моладзі, якая цікавіцца беларускай мінуўшчынай й роднай мовай, да якой я таксама стаўлюся зь вялікай пашанай. Чытаю беларускамоўныя кнігі і слухаю беларускае радыё. Аднак ёсьць рэчы, якія я не разумею. Людзі ідуць у байках зь „Пагоняй“, годным нацыянальным сымбалем, на футбол, але іх не пускаюць. Гэта ж глупства. Дайце людзям магчымасьць самавыяўляцца».

Автор — Ігар Случак
9 июня 2017, 11:54
Футбольныя клюбы Менску і беларуская мова: Дынама

У Вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі гуляе 16 клюбаў тры зь іх прадстаўляюць сталіцу — гэта «Дынама-Менск», «Крумкачы» й «Менск».

Як прадстаўлена беларуская мова ў футбольных клюбах, што знаходзяцца ў сэрцы Беларусі, дзе амаль кожны тыдзень нараджаюцца новыя прабеларускія ініцыятывы, і адкуль беларуская мова пашыраецца на ўсю Беларусь?

На гэтае пытаньне часткова ўжо быў дадзены адказ, калі размова ішла пра пераможцаў беларускага футбольнага чэмпіянату. У тым тэксьце вялася гаворка пра «Дынама-Менск» (каманда заняла 3-е месца ў Сэзоне-2016). Клюб сапраўды даволі шырока выкарыстоўвае беларускую мову, мае самы лепшы сярод футбольных клюбаў афіцыйны сайт, дзе беларускай мове нададзена належная ўвага.

У дадатак можна прывесьці слушныя і па-сапраўдаму беларускія словы брамніка «Дынама-Менск», кандыдата ў Нацыянальную зборную Беларусі Андрэя Клімовіча з часопісу Беларускай фэдэрацыі футболу «Вялікі Футбол»:

«Я бачу сёньня шмат моладзі, якая цікавіцца беларускай мінуўшчынай й роднай мовай, да якой я таксама стаўлюся зь вялікай пашанай. Чытаю беларускамоўныя кнігі і слухаю беларускае радыё. Аднак ёсьць рэчы, якія я не разумею. Людзі ідуць у байках зь „Пагоняй“, годным нацыянальным сымбалем, на футбол, але іх не пускаюць. Гэта ж глупства. Дайце людзям магчымасьць самавыяўляцца».

Не забываюць менскія дынамаўцы і беларускіх музыкаў — на адным з матчаў перад гледачамі выступаў вакаліст гурту «Neuro Dubel», што мае і беларускамоўныя кампазыцыі, Аляксандар Кулінковіч, які нават сымбалічна быў залічаны ў склад каманды, атрымаўшы імянную дынамаўскую беларускамоўную футболку.

 

Таму, натуральна, што і дыктарскае суправаджэньне вядзецца на стадыёне «Трактар», дзе гуляюць менскія дынамаўцы, па-беларуску — гэта я на свае вушы спраўдзіў, наведаўшы гульню з футбольным «Гомелем».

Дарэчы, «Дынама-Менск» ня толькі шануе беларускую мову ў спорце, але й прасоўвае яе на спажывецкім рынку — фірмовае дынамаўскае марозіва усю суправаджальную інфармацыю мае па-беларуску.

Ну а вытворцы марозіва становяцца ў адзін ганаровы шэраг зь іншымі беларускімі вытворцамі, што выкарыстоўваюць беларускую мову і паважаюць беларускамоўных спажыўцоў.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты