Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Футбольныя клюбы Менску і беларуская мова: Крумкачы

Футбольныя клюбы Менску і беларуская мова: Крумкачы

Прычына паважлівага стаўленьня «Крумкачоў» простая і яе добра сфармуляваў спэцыяліст па працы з заўзятарамі клюбу Аляксей Важнік: «Мы любім футбол, каманда ў нас беларуская, таму імкнёмся карыстацца беларускай мовай. Нашы заўзятары таксама любяць мову і культуру Беларусі, сочаць за трэндамі.»

Автор — Ігар Случак
13 июня 2017, 17:59
3
Футбольныя клюбы Менску і беларуская мова: Крумкачы

Акрамя таго, што «Крумкачы» (у Сэзоне-2016 занялі 11 месца) зьяўляецца ўнікальнымі для беларускай Вышэйшай лігі, паколькі ёсьць адзінымі, каго можна назваць па-сапраўднаму прыватным клюбам, зусім не забываюць пра беларускую мову — да гэтага, вядома, абавязвае і беларуская назва.

Каманда, яшчэ калі гуляла ў Другой і Першай лігах, даволі добра выкарыстоўвала беларускую мову, а прабіўшыся ў Вышэйшую лігу, у якой гуляе ўжо другі сэзон, пачала выкарыстоўваць беларускую мову яшчэ больш.

Прычына паважлівага стаўленьня «Крумкачоў» простая і яе добра сфармуляваў спэцыяліст па працы з заўзятарамі клюбу Аляксей Важнік: «Мы любім футбол, каманда ў нас беларуская, таму імкнёмся карыстацца беларускай мовай. Нашы заўзятары таксама любяць мову і культуру Беларусі, сочаць за трэндамі.»

Гэтыя словы клюб сапраўды рэалізуе на практыцы. Глядзіце самі. Прозвішчы гульцоў на іх гульнявой форме па-беларуску. Дарэчы, нават спонсараў сабе клюб стараецца шукаць такіх, у каго брэнд беларускамоўны, каб яны арганічна ўпісваліся ў беларускамоўную філязофію каманды.

У атрыбутыцы й сувэнірах, што вырабляе клюб для заўзятараў, беларуская мова таксама прадстаўлена.

 

Праграмкі, афішы і квіткі клюб робіць па-беларуску.

 

 

Па-беларуску адбываецца прэзэнтацыя каманды на таблё, дыктар «Крумкачоў» на стадыёне камэнтуе гульню па-беларуску, а на пасьлягульнявых прэс-канфэрэнцыях галоўных трэнэраў указальнікі зь іх імёнамі таксама беларускамоўныя:

 

Беларускі гурт «Re1ikt» напісаў для клюбу беларускамоўны афіцыйны гімн «Разам!» і яго неаднаразова можна пачуць на стадыёне ў дзень матчу, часам нават у жывым выканьні аўтараў гімну.

 

Добра прадстаўлена беларуская мова ў сацыяльных сетках клюбу — ў «Рэйтынгу беларускамоўнасьці футбольных клюбаў у сеціве» «Крумкачы» занялі 4-е месца з 16-ці каманд Вышэйшай лігі. Акрамя гэтага, у хуткім часе клюб будзе перарабляць свой афіцыйны сайт і на ім зьявіцца беларускамоўная вэрсія.

Акрамя таго клюб зьяўляецца адным з самых адкрытых для СМІ, блогер-фрэндлі клюбаў Беларусі — ўжо другі год запар ён акрэдытоўвае і мой блог «Мова Спартова». Клюбныя акрэдытацыі, натуральна, зроблены па-беларуску.

 

Без сумневу, можна казаць, што «Крумкачы» — самы беларускамоўны менскі футбольны клюб Вышэйшай лігі.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты