Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/«Рэйтынг небеларускамоўных»: 5 футбольных клюбаў, што ігнаруюць беларускую мову: Шахцёр, 3 месца

«Рэйтынг небеларускамоўных»: 5 футбольных клюбаў, што ігнаруюць беларускую мову: Шахцёр, 3 месца

Будзем спадзявацца, што беларускае мовы ў лідэра беларускага чэмпіянату стане болей. Тым больш, што беларуская мова й беларуская нацыянальная сымболіка запатрабаваная і самімі фанатамі й заўзятарамі «Шахцёра» — каб спраўдзіць гэта, дастаткова наведаць стадыён калі гуляе салігорскі клюб.

Автор — Ігар Случак
24 июня 2017, 16:05
«Рэйтынг небеларускамоўных»: 5 футбольных клюбаў, што ігнаруюць беларускую мову: Шахцёр, 3 месца

 

«Шахцёр» у мінулым годзе заняў 2 месца ў Вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату (зараз ідзе на 1-м) і пра яго падрабязна распавядалася ў адмысловым аглядзе ўсіх Пераможцаў-2016.

Толькі гімн клюбу беларускамоўны — ўсё астатняе па-расейску.

Да апошняга часу нават блянк для афіцыйнага ліставаньня ў парушэньне заканадаўства быў выкананы не ў беларуска-расейскамоўным выглядзе, а ў расейска-англамоўным.

Кіраўнік справамі Менскага аблвыканкаму У.А. Гурыновіч паведаміў, што «Шахцёру» «настойліва рэкамэндавана ў мэтах выкананьня патрабаваньняў пункта 30 Інструкцыі па справаводзтве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, дзеля выкарыстаньня ў межах Беларусі вырабіць блянкі арганізацыі на расейскае і беларускае мовах».

«Настойлівая рэкамэндацыя» Менскага аблвыканкаму была выкананая, але ў беларускамоўнай частцы блянку назва клюбу чамусьці напісаная з маленькай літары.

Будзем спадзявацца, што беларускае мовы ў лідэра беларускага чэмпіянату стане болей. Тым больш, што беларуская мова й беларуская нацыянальная сымболіка запатрабаваная і самімі фанатамі й заўзятарамі «Шахцёра» — каб спраўдзіць гэта, дастаткова наведаць стадыён калі гуляе салігорскі клюб.

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты