Марына Быстрая перастала падпісваць адказы клуба, дэлегаваўшы гэта права Андрэю Пятровічу Бахно (брату галоўнага трэнера ФК Граніт-Мікашэвічы Валерыя Пятровіча Бахно (займае гэту пасаду з 1997 году і да сённяшняга часу).
Я не графолаг, але падобнасць подпісу, традыцыйная прысутнасць на лісце пячаткі, пісьменнасць і стыль адказу кажуць аб тым, што А.П. Бахно гэты тэкст мог і не бачыць.
Ну і вядома ніякай кланавасці ў па сутнасці дзяржаўным прадпрыемстве (хоць фармальна гэта і грамадская арганізацыя), якое існуе за кошт прадпрыемства Граніт, мясцовага аўтапарка і Лунінецкага райвыканкама.#keepcalmandдакранайсядапраў
Комментарии