Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Падчас матча паміж рэчыцкім Спадарожнікам і Маладзечнам былі затрыманы заўзятары ФОТА, ВІДЭА

Падчас матча паміж рэчыцкім Спадарожнікам і Маладзечнам былі затрыманы заўзятары ФОТА, ВІДЭА

Як удалося высветліць, на матчы прысутнічаў першы намеснік старшыні АБФФ С. Сафар’ян і здымачная група тэлеканала БТ-5. Ёсць інфармацыя, што ў час матча нехта з заўзятараў ФК «Спутнік» падбег да заўзятара ФК «Маладзечна» і сарваў з яго шалік. Адбылася штурханіна. Бачылі, што некаторых рэчыцкіх заўзятараў падчас гэтага інцыдэнту затрымлівала міліцыя.

Автор — Ігар Случак
28 августа 2017, 11:43
1
Падчас матча паміж рэчыцкім Спадарожнікам і Маладзечнам былі затрыманы заўзятары  ФОТА, ВІДЭА

26 жніўня 2017 года на футбольным матчы другой лігі чэмпіяната Беларусі ФК "Спутнік" (Рэчыца) - ФК "Маладзечна" ў Рэчыцы быў затрыманы заўзятар рэчыцкага клуба, мясцовы актывіст і адміністратар суполкі Речица. Без цензуры.

Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Рэчыцкага РАУС. У дачыненні яго складзены пратакол аб дробным хуліганстве. Суд прызначаны на панядзелак, 28 жніўня, дакладны час пакуль невядомы. 

Як удалося высветліць, на матчы прысутнічаў першы намеснік старшыні АБФФ С. Сафар'ян і здымачная група тэлеканала БТ-5. 

Ёсць інфармацыя, што ў час матча нехта з заўзятараў ФК "Спутнік" падбег да заўзятара ФК "Маладзечна" і сарваў з яго шалік. Адбылася штурханіна. Бачылі, што некаторых рэчыцкіх заўзятараў падчас гэтага інцыдэнту затрымлівала міліцыя.

UPD:

Андрэй Мядзведзеў: "Нейкі дзіўны спосаб працы Суда Рэчыцкага раёна. Аказваецца, у асаблівых выпадках, суд можа адбывацца не ў судзе, а наўпрост у ІЧУ. Ад адкрыцця суда знаходзіўся ў судзе. З ІЧУ прынеслі паперы, прозвішча Міхалеўскага зарэгістравана, але, калі будзе суд і хто з суддзяў будзе разглядаць - ніхто не ведае. Аб 11.30 вахцёрка-ахоўніца паведаміла, што суддзя пайшоў у ІЧУ і будзе разглядаць справы там. Andrej Strizhak, наколькі законныя такія "паслугі" з боку суддзі? У ІЧУ мяне, вядома ж не пусцілі, такім чынам, разгляд справы па абвінавачванні ў дробным хуліганстве зрабілі закрытым."

Andrej Strizhak: Часам яны такое робяць. Судовае паседжанне можа адбывацца не толькі ў судзе.  

Андрэй Мядзведзеў: А дзе даведацца вынікі такога пасяджэння?

 

Такім чынам, суд над заўзятарамі, затрыманымі на матчы Спадарожнік - Маладзечна будзе закрытым і пройдзе не ў судзе, а ў будынку ізалятара часовага ўтрымання.

UPD2:

Пратакол адміністратара суполкі Речица. Без цензуры быў адпраўлены судом на дапрацоўку, а ён сам вызвалены. Іншыя заўзятары былі прызнаныя вінаватымі, пакаранымі адміністратыўным арыштам у 1 суткі і былі вызвалены, бо гэтыя 1 суткі ўжо адседзелі.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты