Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Рэйтынг «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі» - 2017: як будзе вызначацца пераможца? Максімальна 300 балаў!

Рэйтынг «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі» - 2017: як будзе вызначацца пераможца? Максімальна 300 балаў!

Параметры для вызначэння Рэйтынга «Самага беларускамоўнага спартыўнага клуба Беларусі - 2017» складаюцца з 10 пунктаў, па кожнаму з якіх налічваецца максімальна ад 20 да 60 ачкоў, а максімальная колькасць складае 300 ачкоў. Рэйтынг складаецца па выніках кожнага календарнага года.

Автор — Ігар Случак
5 октября 2017, 00:21
Рэйтынг «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі» - 2017: як будзе вызначацца пераможца? Максімальна 300 балаў!

Параметры для вызначэння Рэйтынга "Самага беларускамоўнага спартыўнага клуба Беларусі - 2017" складаюцца з 10 пунктаў, па кожнаму з якіх налічваецца максімальна ад 20 да 60 ачкоў, а максімальная колькасць складае 300 ачкоў.

Рэйтынг складаецца па выніках кожнага календарнага года.

Ніжэй апісаны кожны пункт і працэдура налічэння ачкоў. 

Пункты Рэйтынга наступныя:

1. Эмблема па-беларуску - максімум 20 ачкоў.

2. Форма з прозвішчамі па-беларуску - макс. 30 а.

3. Беларускамоўны дыктар - макс. 30 а.

4. Беларускамоўнае табло - макс  - 20 а.

5. Беларускамоўная версія сайта - макс. 40 а.

6. Старонкі ў сацыяльных сетках па-беларуску - макс 60 а.:

    а) Фэйсбук - макс. 10 а.

    б) Укантакце - макс 10 а.

    в) Твітэр - макс 10 а.

    г)  Ютуб - макс. 10 а.

    д) Інстаграм - макс. 10 а.

    е) Аднакласнікі - макс. 10 а.

7. Афішы па-беларуску - макс. 30 а.

8. Праграмкі да гульняў па-беларуску - макс. 30 а.

9. Прэс-канферэнцыі па-беларуску - макс. 20 а.

10. Іншае выкарыстанне беларускай мовы - макс. 20 а.

Мэтай Рэйтынгу з'яўляецца вызначэнне каманды, што аб'ектыўна найбольш выкарыстоўвае беларускую мову ў сваім жыцці ў дадатак да суб'ектыўнага штогадовага галасавання футбольных заўзятараў, што таксама абіраюць самы беларускамоўны клуб Беларусі.

Ваш актыўны ўдзел дапаможа зрабіць Рэйтынг максімальна аб'ектыўным. Пішыце ў каментарах аб пунктах, што выконвае ваш клуб, не дазвольце зрабіць так, каб добрыя пачынанні каманды засталіся незаўважанымі!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты