Рэйтынг «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі» - 2018: як будзе вызначацца пераможца? Максімальна 300 балаў!
Параметры для вызначэння Рэйтынга «Самага беларускамоўнага спартыўнага клуба Беларусі - 2018» складаюцца з 10 пунктаў, па кожнаму з якіх налічваецца максімальна ад 20 да 60 ачкоў, а максімальная колькасць складае 300 ачкоў. Рэйтынг складаецца па выніках кожнага календарнага года.
Рэйтынг складаецца па выніках кожнага календарнага года.
Ніжэй апісаны кожны пункт і працэдура налічэння ачкоў.
Пункты Рэйтынга наступныя:
1. Эмблема па-беларуску - максімум 20 ачкоў.
2. Форма з прозвішчамі па-беларуску - макс. 30 а.
3. Беларускамоўны дыктар - макс. 30 а.
4. Беларускамоўнае табло - макс - 20 а.
5. Беларускамоўная версія сайта - макс. 40 а.
6. Старонкі ў сацыяльных сетках па-беларуску - макс 60 а.:
а) Фэйсбук - макс. 10 а.
б) Укантакце - макс 10 а.
в) Твітэр - макс 10 а.
г) Ютуб - макс. 10 а.
д) Інстаграм - макс. 10 а.
е) Аднакласнікі - макс. 10 а.
7. Афішы па-беларуску - макс. 30 а.
8. Праграмкі да гульняў па-беларуску - макс. 30 а.
9. Прэс-канферэнцыі па-беларуску - макс. 20 а.
10. Іншае выкарыстанне беларускай мовы - макс. 20 а.
Ваш актыўны ўдзел дапаможа зрабіць Рэйтынг максімальна аб'ектыўным. Пішыце ў каментарах аб пунктах, што выконвае ваш клуб, не дазвольце зрабіць так, каб добрыя пачынанні каманды засталіся незаўважанымі!