android-character-symbol 16.21.30apple 16.21.30@Combined ShapeЗагрузить фотографиюОчиститьdeleteinfoCombined ShapeИскатьplususeric_avatar_placeholderusersview
Каманды розныя - мова адна!

Теги Экстралига высшая лига Беларусь беларуская мова вторая лига Беларусь первая лига Беларусь

Футбольныя і хакейныя клубы - больш мовы, калі ласка

Каля месяца таму звярнуўся да футбольных клубаў Вышэйшай, 1-й і 2-й лігі, а таксама хакйных клубаў Экстралігі з прапановай больш выкарыстоўваць беларускую мову.

Прапановы былі наступныя:

• Прозвішчы футбалістаў/хакеістаў на іх спартыўнай форме пісаць па-беларуску;

• Гукавое і візуальнае суправаджэнне на стадыёне/арэне падчас правядзення матчаў праводзіць па-беларуску;

• Пасляматчавыя прэс-канферэнцыі праводзіць па-беларуску;

• У трэніровачным, арганізацыйным і паўсядзённым жыцці больш выкарыстоўваць беларускую мову і стымуляваць да гэтага іншых;

• У стасунках з прэсай выкарыстоўваць беларускую мову;

• Зрабіць беларускамоўную версію  афіцыйнага сайта.

Нажаль далёка не ўсе адказалі на зварот. Магчыма, прычыны тых, хто не адказаў, у тым, што ім няма чаго станоўчага адказаць, магчыма адказы павінны прыйсці на днях, а магчыма іх проста праігнаравалі.

Таму заўзятараў і фанатаў клубаў папрасіў бы пракантраляваць адміністрацыі ў гэтым пытанні, хацелася б даведацца пазіцыі ўсіх каманд.

Акрамя гэтага буду ўдзячны за юрыдычныя адрасы клубаў 1-й і 2-й футбольных ліг, бо не ўсе з іх, нажаль, магчыма знайсці. Пакідаць іх можна проста ў каментах.

Автор 
РЕЙТИНГ +15

Свежие записи в блоге

2 ноября 14:34
Блогер, якi супрацоўнiчаў з БАТЭ,* зневажае беларускую мову і нацыянальную сімволіку ФОТА

28 октября 13:40
Гульцы БГК чытаюць «Ганарыстага парсюка» ВІДЭА

22 октября 11:23
«Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі»-2017: прамежкавы РЭЙТЫНГ, першыя 80 каманд

15 октября 17:17
«Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі»-2017: прамежкавы РЭЙТЫНГ, першыя 60 каманд

12 октября 11:52
РЭЙТЫНГ «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі»-2017: першыя 40 каманд

5 октября 00:21
Рэйтынг «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі» - 2017: як будзе вызначацца пераможца? Максімальна 300 балаў!

21 сентября 19:09
Дняпро на курсах Мова Нанова ВІДЭА

21 сентября 19:02
Беларускамоўная афіша Гомеля да гульні з магілёўскім Дняпром

6 сентября 12:48
Беларускамоўная афіша да гульні рэчыцкага Спадарожніка з Уздой

6 сентября 11:11
Беларускамоўная афіша да гульні Гомеля з Дынама-Мінск

Сегодня родились

Лучшие материалы