Блог Мова Спартова

Футбольныя і хакейныя клубы - больш мовы, калі ласка

Каля месяца таму звярнуўся да футбольных клубаў Вышэйшай, 1-й і 2-й лігі, а таксама хакйных клубаў Экстралігі з прапановай больш выкарыстоўваць беларускую мову.

Прапановы былі наступныя:

• Прозвішчы футбалістаў/хакеістаў на іх спартыўнай форме пісаць па-беларуску;

• Гукавое і візуальнае суправаджэнне на стадыёне/арэне падчас правядзення матчаў праводзіць па-беларуску;

• Пасляматчавыя прэс-канферэнцыі праводзіць па-беларуску;

• У трэніровачным, арганізацыйным і паўсядзённым жыцці больш выкарыстоўваць беларускую мову і стымуляваць да гэтага іншых;

• У стасунках з прэсай выкарыстоўваць беларускую мову;

• Зрабіць беларускамоўную версію  афіцыйнага сайта.

Нажаль далёка не ўсе адказалі на зварот. Магчыма, прычыны тых, хто не адказаў, у тым, што ім няма чаго станоўчага адказаць, магчыма адказы павінны прыйсці на днях, а магчыма іх проста праігнаравалі.

Таму заўзятараў і фанатаў клубаў папрасіў бы пракантраляваць адміністрацыі ў гэтым пытанні, хацелася б даведацца пазіцыі ўсіх каманд.

Акрамя гэтага буду ўдзячны за юрыдычныя адрасы клубаў 1-й і 2-й футбольных ліг, бо не ўсе з іх, нажаль, магчыма знайсці. Пакідаць іх можна проста ў каментах.

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья