Футбольным клубам Вышэйшай лігі, якія зрабіў найбольшы ўнёсак у папулярызацыю беларускай мовы ў 2013 годзе прызнаны Футбольны клуб "Гомель".
Апытанне праводзілася суполкай "Справаводства па-беларуску!" ВКонтакте, пры падтрымцы аўтарытэтнай суполкі "Ультрас Беларусі".
Па выніках апытання ФК "Гомель" набраў 470 галасоў і быў прызнаны пераможцам.
ФК "Дынама-Брэст" атрымаў з 456 галасамі 2-е месца.
ФК "БАТЭ" - 3-е месца (265 галасоў).
Месцы з 4 па 12 атрымалі наступныя клубы:
4. Славія
5. Дынама-Мінск
6. Нёман
7. Дняпро
8-9. Белшына
8-9. Мінск
10. Тарпеда-БелАЗ
11-12. Шахцёр
11-12. Нафтан
Шчыра віншую каманды-пераможцы і спадзяюся, што яны не спыняцца на дасягнутым, а таксама будуць добрым прыкладам для іншых футбольных клубаў і іншых спартоўцаў і спартовых устаноў!
Аналагічнае апытанне будзе праводзіцца і пасля заканчэння футбольнага сезона 2014 года.
Падрабязныя вынікі галасавання-2013 па спасылках:
Першы тур галасавання: першая шасцёрка , другая шасцёрка
Комментарии