Реклама 18+
Реклама 18+
Блог Мова Спартова

ФК «Славія-Мазыр»: «Разумеем важнасць выкарыстання беларускай мовы як мага шырэй» (ФОТА)

Напачатку месяца ў блогу "Мова Спартова" быў размешчаны адказ ФК "Славія-Мазыр" 2013 году на прапанову больш шырока выкарыстоўваць беларускую мову ў жыцці клуба. Праз некаторы час прыйшоў і адказ за 2014 год, што кардынальна адрозніваўся ад папярэдняга адказу, як па мове, так і па змесце. Відаць прыход новага дырэктара якасна паўздзейнічаў не толькі на спартовае развіццё клуба, але і нацыянальнае.

Каб не быць галаслоўным, прапаную і вам параўнаць адказы 2013 і 2014 году.

Вось што адказаў у 2013 дырэктар С.А. Турчын:

А вось што напісаў новы дырэктар А.Р. Васілец у 2014 годзе:

Гэты адказ не проста адпіска, што, нажаль, распаўсюджана ў многіх спартовых клубаў Беларусі, а ліст, што даволі канкрэтна адказаў на пытанні і прапановы апісаныя ў звароце, ліст у якім сапраўды адчуваецца разуменне праблемы і павага да заўзятароў і фанатаў. Любая клубная прэс-служба можа ўзяць гэты адказ за прыклад якаснай і прафесійнай працы. Таму прачытайце адказ цалкам, не пашкадуецце. Адчуваецца, што пісалі сапраўдныя спацмены і сапраўдныя беларусы.

Паболей бы такіх людзей і спартовых клубаў!

У Рэйтынгу самага беларускамоўнага спартовага клуба - 2014 клуб набірае пакуль 13 ачкоў з 50.

З чаго склаліся гэтыя 13 ачкоў?

1. Эмблема па-беларуску - 0

2. Форма з прозвішчамі па-беларуску - 0

3. Беларускамоўны дыктар - ?

4. Беларускамоўнае табло - ?

5. Беларускамоўная версія сайта - 6

6. Старонкі ў сацыяльных сетках па-беларуску:

    а) Фэйсбук - ?

    б) Укантакце - 0

    в) Твітэр - ?

    г)  Ютуб - 1

7. Афішы па-беларуску - ?

8. Праграмкі да гульняў па-беларуску - ?

9. Прэс-канферэнцыі па-беларуску - 2

10. Іншае выкарыстанне беларускай мовы - 4

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья
Реклама 18+