Реклама 18+
    Реклама 18+
    Реклама 18+
    Реклама 18+
    Блог Мова Спартова

    ФК «Гомель»: Больш беларускай мовы - больш заўзятараў на стадыёне (ФОТА, статыстыка)

    Гульнёй з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ" ФК "Гомель" пачаў запрашаць заўзятараў на хатнія гульні афішамі па-беларуску. І гэта дало свой пазітыўны вынік - быў пабіты рэкорд наведвальнасці чэмпіяната. І як пабіты! Калі на мінулую рэкордную гульню супраць БАТЭ (1-е месца чэмпіяната на сённяшні час) прыйшло 3500 чалавек, то ўжо на гульню з "Тарпеда-БелАЗ" - 4320 гледачоў. "Яўка", так бы мовіць, павялічылася на 23%.А калі ўлічыць, што на перадапошняй гульні яна была 3200 заўзятараў, то павелічэнне колькасці гледачоў вызначылася ў межах 35%! У той жа час за усе 7 хатніх гульняў чэмпіянату хатні стадыён клуба наведала 22970 чалавек, ці ў сярэднім 3281 чалавек за гульню. Такім чынам у гульні з "Тарпеда-БелАЗ" сярэдні паказчык наведвальнасці быў перавышаны на 23% ці больш за 1000 чалавек! 

    Таму відавочна, што выкарыстанне беларускай мовы ў футболе павышае яго наведвальнасць і цікавасць гледачоў да яго і спорта наогул.

    Бо даўно вядома, што беларускае - значыць лепшае, значыць сваё.

    Нездарма і на гульню з "Дынама-Брэст" заўзятараў зноў запрашаюць афішы па-беларуску - ад дабра дабра не шукаюць.

    Автор

    Комментарии

    • По дате
    • Лучшие
    • Актуальные
    • Друзья
    Реклама 18+
    Реклама 18+
    Включите уведомления,
    чтобы быть в курсе самых важных новостей