Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/ФК «Гомель» - самы беларускамоўны клуб 1-й шасцёркі Вышэйшай лігі ФОТА, ДАКУМЕНТЫ

ФК «Гомель» - самы беларускамоўны клуб 1-й шасцёркі Вышэйшай лігі ФОТА, ДАКУМЕНТЫ

Галоўным канкурэнтам «Белшыны» за ганаровае званне «Самы беларускамоўны спартовы клуб» ёсць ФК «Гомель». Ён гэтаксама гуляе ў Вышэйшай лізе.

Автор — Ігар Случак
24 ноября 2014, 13:59
5

Галоўным канкурэнтам «Белшыны» за ганаровае званьне «Самы беларускамоўны спартовы клюб» ёсьць ФК «Гомель». Ён гэтаксама гуляе ў Вышэйшай лізе.

Клюб ад 2012 г. ціхай сапай беларусізуецца. Намесьнік дырэктара «Гомеля» Віталь Кушнер у 2013 годзе па-расейску пісаў: «В 2012 году озвучивание матча проводилось на белорусском языке и практика прошлого года по дикторскому сопровождению на белорусском языке сохраниться и в сезоне 2013 года».

 

Дырэктар клюбу Яўген Пабалавец паабяцаў яшчэ і навіны рабіць на беларускай мове: «У сэзоне 2013 агучваньне пад час матчаў каманды на стадыёне „Цэнтральны“ працягнецца на беларускай мове, а таксама мы паспрабуем на афіцыйным сайце пачаць друкаваньне навінаў на беларускай мове».

Гэтая практыка захавалася і ў сэзоне 2014 году і, спадзяюся, захаваецца і ў наступныя гады. На афіцыйным сайце ФК «Гомель» сапраўды пачалі зьяўляцца матэрыялы па-беларуску. 

Яўген Пабалавец - зьлева

 

Цікава, што Яўген Пабалавец, як і Міхаіл Бандарэнка, таксама ў мінулым чыноўнік. Да прыходу ў ФК «Гомель» працаваў у Гомельскім абласным выканаўчым камітэце. Як бачым, ня ўсе беларускія чыноўнікі грэбліва адносяцца да беларускай мовы і культуры.

Дыктарам на стадыёне «Цэнтральны» зьяўляецца загадчык катэдры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Сухога, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Юрый Крышнёў, які, між іншага, свае тэхнічныя дысцыпліны ва ўнівэрсытэце выкладае па-беларуску і быў навуковым кіраўніком Андрэя Грабянчука, які напісаў і абараніў свой тэхнічны дыплёмны праект па-беларуску.

Праграмкі да асноўных гульняў выконваюцца па-беларуску, зноў жа беларуская мова — на стадыённым табло. 

 

 

Гомельскі клюб ня толькі папулярызуе беларускую мову, але і гісторыю. Да гадавіны Грунвальдзкай бітвы, напярэдадні гульні зь менскім «Дынама» гульцы асноўнага складу каманды арганізавалі сваеасаблівы пэрфоманс, выйшаўшы на стадыён у сярэднявечных дасьпехах, дзе «Гомель» прадстаўляў беларускае войска, а «Дынама» — тэўтонскае.

 

Хочацца спадзявацца, што да 500-годзьдзя бітвы пад Воршай гульцы таксама зладзяць нешта падобнае. Акрамя дырэктара Яўгена Пабалаўца значную ролю ў папулярызацыі беларускай мовы адыгрывае і прэс-сакратар Зьміцер Крышталёў.

Увогуле, «Гомель» актыўна дэманструе сваю пазыцыю і прапануе сваім прыкладам далучацца да беларушчыны і іншым спартовым клюбам. Сёлета «Гомель» з прэзэнтацыя «Адзіны і магутны клюб, адзіная і магутная мова!», якая распавядала аб дасягненьнях клюбу ў галіне папулярызацыі беларускай мовы і культуры, атрымаў другое месца на Пятым фэстывалі беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD. NAK! — 2014 у намінацыі «Грамадзказначныя праекты».

 

І «Белшына», і «Гомель» — клюбы, якія знаходзяцца ў Магілёўскай і Гомельскай абласьцях адпаведна, руйнуюць стэрэатып, што ўсход Беларусі ўшчэнт зрусіфікаваны. 

ПАДРАБЯЗНЕЙ ПА СПАСЫЛЦЫ

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты