Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Рэйтынг «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі» - 2015

Рэйтынг «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі» - 2015

Параметры для вызначэння Рэйтынга самага беларускамоўнага спартыўнага клуба Беларусі - 2015 складаюцца з 10 пунктаў, па кожнаму з якіх налічваецца максімальна ад 4 да 6 ачкоў, а масімальная колькасць складае 60 ачкоў. Новы Рэйтынг складаецца па выніках коджнага календарнага года. Ніжэй апісаны кожны пункт і працэдура налічэння ачкоў.

Автор — Ігар Случак
14 октября 2015, 12:16
12

Параметры для вызначэння Рэйтынга самага беларускамоўнага спартыўнага клуба Беларусі - 2015 складаюцца з 10 пунктаў, па кожнаму з якіх налічваецца максімальна ад 4 да 6 ачкоў, а масімальная колькасць складае 60 ачкоў.

Новы Рэйтынг складаецца па выніках коджнага календарнага года.

Ніжэй апісаны кожны пункт і працэдура налічэння ачкоў. 

Пункты Рэйтынга наступныя:

1. Эмблема па-беларуску - максімум 4 ачкі.

2. Форма з прозвішчамі па-беларуску - макс. 6 а.

3. Беларускамоўны дыктар - макс. 6 а.

4. Беларускамоўнае табло - макс  - 4 а.

5. Беларускамоўная версія сайта - макс. 8 а.

6. Старонкі ў сацыяльных сетках па-беларуску - макс 10 а.:

    а) Фэйсбук - макс. 2 а.

    б) Укантакце - макс 2 а.

    в) Твітэр - макс 2 а.

    г)  Ютуб - макс. 2 а.

    д) Інстаграм - макс. 2 а.

7. Афішы па-беларуску - макс. 6 а.

8. Праграмкі да гульняў па-беларуску - макс. 4 а.

9. Прэс-канферэнцыі па-беларуску - макс. 6 а.

10. Іншае выкарыстанне беларускай мовы - макс. 6 а.

Калі клуб увесь год выконвае ўмовы пункта, то яму налічваецца максімальная колькасць ачкоў па гэтаму пункту, калі часткова выконвае, то налічваецца толькі частка ачкоў у залежнасці ад таго, наколькі ён адпавядае пункуту. Калі па пункту няма інфармацыі, то ў адпаведнай пазіцыі ставіцца знак "?" і ён прыраўноваецца да 0 ачкоў.

Калі інфармацыя па пункту аб'ектыўна не падцверджаная (фота, відэа і г.д.) то ў адпаведным пункце выстаўляецца колькасць ачкоў са знакам "?" (напрыклад "7. Афішы - 6 ?". Калі да канца года яна не падцвярджаецца, то змяняецца на нуль ачкоў.

Мэтай Рэйтынгу з'яўляецца вызначэнне каманды, што аб'ектыўна найбольш выкарыстоўвае беларускую мову ў сваім жыцці ў дадатак да суб'ектыўнага штогадовага галасавання футбольных заўзятараў, што таксама абіраюць абіраюць самы беларускамоўны клуб Беларусі.

Ваш актыўны ўдзел дапаможа зрабіць Рэйтынг максімальна аб'ектыўным. Пішыце ў каментарах аб пунктах, што выконвае ваш клуб, не дазвольце зрабіць так, каб добрыя пачынанні каманды засталіся незаўважанымі!

PS: Крытэры Рэйтынгу-2015 складзены з улікам пажаданняў фанатаў і заўзятараў, за што ім асобная падзяка.

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты