Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/ФК Нёман: хутка з'явіцца беларускамоўная версія сайта

ФК Нёман: хутка з'явіцца беларускамоўная версія сайта

Паводле рэйтынгу, які праводзіць аўтар блога «Мова Спартова» Ігар Случак, гарадзенскі клуб выйшаў у лідары па выкарыстанні беларускай мовы сярод 40 каманд Беларусі. Але да канца года жоўта-зялёныя могуць яшчэ саступіць першае месца іншым камандам, якія ў хуткім часе прадставяць сваю статыстыку.У 2014 годзе ФК «Нёман» набраў толькі 5 ачкоў з 50 магчымых і заняў 12 месца са 100 клубаў. Сёлета ў прамежкавым рэйтыгу сярод 40 клубаў, што ўжо былі атэставаны, клуб займае першае месца з 20 ачкамі з 60 магчымых.

Автор — Ігар Случак
17 ноября 2015, 10:40
5

Паводле рэйтынгу, які праводзіць аўтар блога "Мова Спартова" Ігар Случак, гарадзенскі клуб выйшаў у лідары па выкарыстанні беларускай мовы сярод 40 каманд Беларусі.

Але да канца года жоўта-зялёныя могуць яшчэ саступіць першае месца іншым камандам, якія ў хуткім часе прадставяць сваю статыстыку.  

Ігар Случак другі год запар складае рэйтынг "Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі". У 2014 годзе ФК "Нёман" набраў толькі 5 ачкоў з 50 магчымых і заняў 12 месца са 100 клубаў. Сёлета ў прамежкавым рэйтыгу сярод 40 клубаў, што ўжо былі атэставаны, клуб займае першае месца з 20 ачкамі з 60 магчымых.

- За гэты год у выкарыстанні беларускай мовы ў "Нёмана" вялікі прагрэс - ачкі клуб атрымаў за беларускамоўнае табло на стадыёне, беларускамоўныя сацыяльныя сеткі (Фэйсбук, Твітэр, Інстаграм і Ютуб), з сярэдзіны сезона на стадыёне працуе беларускамоўны дыктар, клубны аўтобус мае беларускамоўнае вонкавае аздабленне, - тлумачыць Ігар.

Ён упэўнены, што ў выніковым рэйтынгу, які з'явіцца перад Калядамі, "Нёман" дакладна трапіць у першую дзясятку.  

- Хачу шчыра падзякаваць усім тым супрацоўнікам клуба, што маюць дачыненне да беларусізацыі "Нёмана" - ваша праца ідзе не толькі на карысць клуба, але і на карысць усяго беларускага спорту і Беларусі ў цэлым. Посьпехаў "Нёману" у будучым сезоне! - кажа Ігар Случак.  

У прэс-службе "Нёмана" распавялі, што зараз распрацоўваецца беларускамоўная версія сайта: кавалак працы вялікі, але не складаны. Ужо хутка заўзятары гарадзенскага клуба змогуць убачыць новую версію сайта на роднай мове.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты