Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/«Джэнтэльмены 1-й лігі ў пошуках прыгод»: Гомель пачаў нічыёй 1:1 з Оршай ФОТА

«Джэнтэльмены 1-й лігі ў пошуках прыгод»: Гомель пачаў нічыёй 1:1 з Оршай ФОТА

Агляд гульні ФК Гомель, што правёў свой першы матч у першай лізе.

Автор — Ігар Случак
18 апреля 2016, 11:59
14
«Джэнтэльмены 1-й лігі ў пошуках прыгод»: Гомель пачаў нічыёй 1:1 з Оршай ФОТА

Не такія пачатак сезону я чакаў - мой прагноз быў 2:1, але гульня скончылася з лікам 1:1. 

Гомель пачуваўся няўпэўнена, гульцы рабілі шмат пасоў і вымяралі мяч да верняка, замест таго, каб рабіць навалы, калі трэба, ці проста лупіць па варотах, калі ё магчымасць. 

Добра паказаў сябе Дзмітрый Гомза, што і забіў адзіны гол Гомеля ў гэтай гульні на 3-й хвілене матчу - гулец, што мінулы год правёў у Гомельчыгункатрансе добра ўпісаўся ў каманду.

Ну а на 26-й хвіліне ўжо гульцы Оршы выкарыстаўшы свой адзіны шанец забілі са штрафнога свой гол - мяч абыйшоў і сценку, і брамніка.

Аршанцы святкавалі яго так, як быццам у гэтым сезоне галоў яны не заб'юць.

Уваход на стадыён Цэнтральны на гульню быў вольны і яго наведала, па маіх прыкідках 3,5 - 4 тысячы чалавек, а пратакол зафіксаваў лічбу ў 3100.

Праўда, праз тэхнічныя прычыны (адсутнасць патрэбнай кольцасці супрацоўнікаў стадыёна) былі адчынены толькі сектары з 3 па 22 і фанацкія 12-13-ы., то бок стадыён быў адчынены прыкладна на 3/5.

Табло таксама не працавала на поўную сілу, а толькі на 2/3

Але, як і ў мінулыя гады табло было беларускамоўным.

Па-беларуску традыцыйна працаваў і дыктар, кандыдат тэхнічных навук, загадчык кафедры прамысловай электронікі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Паўла Сухога Юрый Крышнёў.

Музыкальнае суправаджэнне было таксама традыцыйна беларускамоўным, толькі адна песня "Суседзі" мела ўкраінамоўную частку.

Орша прыехала не толькі без фанатаў і заўзятараў, але нават і без клубнага сцяга.

Традыцыйна ў Гомелі на поле раз на год выбягае кот, сабака, ці чалавек, але пакуль газон пакаштавала (ва ўсіх сэнсах слова) толькі птушка.

Гомельскія фанаты былі традыцыйна на ўзроўні, стварыўшы вялікі сектар і выдатную падтрымку, а таксама прэзентаваўшы новы банэр. Не трэба казаць, што падтрымка іх была па-беларуску - Гомель традыцыйна самы патрыятычны горад Беларусі.

Гульцы клуба ў гэтым годзе будуць гуляць без прозвішчаў на футболках - замест іх будзе рэклама.

З іншага боку, у гэтым годзе камандай будзе аддана даніна павагі да гомельскіх фанатаў - на лічбах усіх гульцоў будзе пазначана іх эмблема GWF - Зялёна-бела фронт.

Наўразліва гуляў капітан Гомеля Сітко, якога за хвілін 15 да сканчэння гульні трэнер замяніў, бо ў таго звяло ногі - па гэтай жа прычыне замянілі і забіўшага гол Гомзу.

Міліцыі на гульні было нават болей чым звычайна - чым гэта выклікана, ніхто не мог зразумець. Магчыма гэта з-за вясны.

Але тым не менш, я знайшоў новы плюс ад акрэдытацыі - яна дазваляе не толькі вольна хадзіць па стадыёну, наведваць прэс-канферэнцыю, але і заходзіць на стадыён з заплечнікам.

Ён у мяне, дарэчы, быў амаль пусты, тым не менш, меў настаяцельныя рэкамендацыі здаць яго ў камеру захоўвання, але пасля размоў, агляду, уключэння фоціка, пытаннечкаў і прад'яўлення акрэдытацыі ўсё ж прайшоў са сваё торбай.

Бедныя гомельскія заўзятары - ім усё прыходзілася распіхваць па-карманах. Міліцыя паляпшае жыццё (с).

Не ведаю, чым выклікана такая нелюбоў да заплечнікаў, якія часта меньшыя па памеры за жаночыя сумкі, з якімі на стадыён прапускаюць.

Магчыма гэта генетычная памяць продкаў і ўспаміны аб тым як на вёсцы на спінах цягалі мяхі з бульбай. Але ж мы зараз жывем у ХХІ ст. і заплечнік гэта не толькі мех для бульбы і зернавых, але і рэч, якая дазваляе зручна пераносіць розныя прадметы.

Галоўны трэнер Уладзімір Журавель адзначыў, што праблемы і лік атрымаліся з-за таго, што каманда яшчэ не прызвычаілася да натуральнага газону і паабяцаў выбачыцца на справе на гульні з Дняпром, з якім каманда гуляе ў наступным туры.

Трэнер Оршы на прэс-канферэнцыю не прыйшоў, але ад каментару яму сысці не атрымалася - гомельскія жырналісты дапыталі яго пасля наўпрост у гасцявой распранальні. Гэта 1-я ліга - бывае і так.

Больш фота па спасылцы

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты