Tribuna/Футбол/Блоги/Сто адзін адсотак/Хома саветыкус. Фомачкін і ўсе, усе, усе

Хома саветыкус. Фомачкін і ўсе, усе, усе

А як прыгожа ўсё пачыналася? Беларускі спартсмен-паралімпіец падтрымаў братоў-расейцаў, якіх пакрыўдзілі функцыянеры МПКа! Гераічны ўчынак! Брава! Біс! Але цягам сутак усё стала на свае месцы.

10 сентября 2016, 12:17
Хома саветыкус. Фомачкін і ўсе, усе, усе

А як прыгожа ўсё пачыналася? Беларускі спартсмен-паралімпіец падтрымаў братоў-расейцаў, якіх пакрыўдзілі  функцыянеры МПКа! Гераічны ўчынак! Брава! Біс! Расейскія і часткова тутэйшыя смі і сацсеткі заходзяцца ў эсктазе... Але цягам сутак усё стала на свае месцы. 

Па-першае, упынулася, што гэта ні толькі не спартсмен, але ён увогуле не меў права удзельнічаць у шэсці. Скажаце, нічога страшнага? Добра, працягваем.

Брат-беларус пайшоў на мужны ўчынак, не пабаяўся..? Ды чорта с два! Таварыш вырас у Армавіры. Сам бацька героя казаў пра яго: "ты ж расіянін". Але нават і гэта не апошняя кропка. Фомачкін заявіў, што ён нарадзіўся не ў Расіі, а ў Савецкім саюзе. "Хома саветыкус" - чулі пра такі тэрмін? Для гэтых людзей не існуюць незалежныя дзяржавы, якія калісці ўваходзілі ў склад "саветаў". Яны рэфлексуюць па "вялікай і магутнай Радзіме", якую баяўся ўвесь свет, а гэтыя РБ і кампанія - толькі гістарычная недарэчнасць.

Што мы маем у выніку? Неспартсмен небеларус, які ўвогуле не меў права ўдзельнічаць у шэсці адкрыцця Гульняў, падняў сцяг краіны-пераемніцы СССР, у якой ён вырас, і па якім, відавочна, моцна сумуе. Хтосьці ўсё яшчэ ўзрадаваны "мужным учынкам беларускіх спартсменаў"?

А паралімпійцаў, якія не запэцкаліся ў допінгу, але пашлі "паравозам" з парушальнікамі і ўсёй сістэмай, сапраўды шкада. Толькі, здаецца, яны тут зусім не пры чым. 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов