Як стваралася беларуская суполка РАЮ СПОРТ
Прывітанне ўсім цяперашнім і будучым падпісантам суполкі РАЮ СПОРТ, а таксама ўсім хто займаецца спортам, любіць спорт і проста чытчытае гэты артыкул. Маё імя Андрусь, і я стваральнік суполкі РАЮ СПОРТ, да якой на цяперашні час далучылася ня многім больш за 1 тысячу падпісантаў. Так, гэта ня дужа шмат, але мы рухаемся наперад, удасканальваемся і прасоўваем спорт на роднай мове. Зараз, вам, шаноўнае спадарства, апавяду як стваралася наша спартовая суполка РАЮ СПОРТ. Сама ідэя прыйшла, калі я шукаў агульную, то бок пра ўвесь спорт, суполку на беларускай мове, бо сам актыўна і стала займаюся...