Блог Самае рознае пра спорт

Як стваралася беларуская суполка РАЮ СПОРТ

Прывітанне ўсім цяперашнім і будучым падпісантам суполкі РАЮ СПОРТ, а таксама ўсім хто займаецца спортам, любіць спорт і проста чытчытае гэты артыкул. Маё імя Андрусь, і я стваральнік суполкі РАЮ СПОРТ, да якой на цяперашні час далучылася ня многім больш за 1 тысячу падпісантаў. Так, гэта ня дужа шмат, але мы рухаемся наперад, удасканальваемся і прасоўваем спорт на роднай мове.

Зараз, вам, шаноўнае спадарства, апавяду як стваралася наша спартовая суполка РАЮ СПОРТ. Сама ідэя прыйшла, калі я шукаў агульную, то бок пра ўвесь спорт, суполку на беларускай мове, бо сам актыўна і стала займаюся спортам, і праз гэта мне было цікава пачытаць розныя артыкулы, навіны, паглядзець відэа і г.д. Але маё шуканне прайшло марна, бо такіх не існавала. Акурат тады я намеркаваў стварыць суполку. Крыху досьвед працы ў пабліках на той час у мяне быў праз адмінства ў беларускамоўнай суполцы "Еўрапейскі футбол". Пачаў я са спісу, у якім напісаў, што варта зрабіць напачатку. Адным з важных пунктаў быў выбар назвы. Адразу вызначыўся, што імя суполкі будзе з дзвюх слоў, адно з якіх адметнае і кароткае беларускае слова, а другое мусіць быць "спорт" каб было адразу відаць тэму суполкі. Яшчэ дужа мяне турбавала, што будзе не ставаць часу, каб рабіць якасную і цікавую суполку, таму перад стварэннем я загадзя нарабіў мемаў і пераклаў пару цікавых артыкулаў на беларускую мову, каб разьмеркаваць іх на некалькі дзён. Затым стварыў суполку пад назвай РАЮ СПОРТ

2 Разумеючы, што адзін не адужаю, пачаў шукаць каманду, калі было пад сотню падпісантаў, то прыйшло паведамленне ад спадара Зьмітра з Берасця. Ён сказаў, што гатовы прасоўваць суполку, займацца рэкламай, я даў згоду, і ён пачаў работу. Удвох было ўжо лягчэй, а праз некаторы час я прапанаваў адмінства хлопцу, дзякуючы якому вы бачыце РАЮ СПОРТ такім разнастайным і не пабаюся сказаць цікавым! Гэта Юрась з якім я пачаў перапісвацца ЎК выпадкова, штосьці мы пра мову пачалі размаўляць, закранулі беларускія суполкі, я яму расказаў пра РАЮ СПОРТ, акурат у той час мы шукалі адміна, таму я прапанаваў, Юрась даў згоду і ўрэшце ён стаў адным з галоўных адмінаў. Юрась займаецца і рэклямай, і стварае мемы, артыкулы, карацей усім, чым толькі мажліва. Ён жа знайшоў яшчэ аднаго выдатнага адміна для нашай суполкі, Леаніда, які дарэчы зрабіў на цяперашні час самы папулярны мем у нашай суполцы, калі не лічыць ЧС па хакеі. Вось такая ў нас каманда!

Ніжэй прадстаўлены некаторыя матэрыялы суполкі https://vk.com/raju_sport

18+

ПадзякаПерамогаАГЛ

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья