Tribuna/Футбол/Блоги/Палёт Крумкачоў/Азбука «Крумкачоў» — ад А да Я

Азбука «Крумкачоў» — ад А да Я

Алфавiт ад Крумкi.

Автор — krumkach
9 февраля 2017, 11:19
10
Азбука «Крумкачоў» — ад А да Я

Сябры! Апошні месяц мы вялі невялічкі праект КрумкАзбука, у якім пастараліся сабраць усё, што так ці інакш тычыцца «Крумкачоў».

***

Першая лiтара — А.

Аляксандр Скшынецкі — з першага дня ў камандзе, згуляў за #Крумкачы 82 гульнi, больш за ўсіх астатніх!

Анатолiч заўсёды павiнен быць у Крумкачах. Гэта можа быць Алег Анатолiч альбо Якаў Анатолiч, але ён мае быць!

 

Акрам Умараў — наш абаронца, якi правёў мiнулы сезон за кiргiзскi «Алай». Менавiта ягоны гол у апошнiм туры зрабiў «Алай» чэмпiёнам!

 

Аляксандр Сяргеевiч Багайчук — трэнер, якi вывеў Крумкачы ў Першую лiгу!

Аляксандр Бацішчаў — паўабаронца, які часцей за іншых футбалiстаў удзельнічаў у адборах ў сезоне ЧБ-2016.

Аляксей Васілеўскі. Цэнтральны абаронца. У сезоне 2016 правеў за Крумкачы 22 гульні, забіў 3 мячы.

Вячаслаў Глеб. Лепшы гулец чэмпіяната Беларусі ў ліпені.Лепшы гулец Крумкачы ў маі ды жніўні 2016. Лепшы бамбардзір каманды ў чэмпіянаце-2016 (7 мячоў).

Сёння нагадваем вам пра бамбардзіра Сяргея «Джока» Кошаля!У 2015 годзе нападаючы забіў 17 мячоў за Крумкачы!

Молі Ебабісэ — першы футбаліст афрыканскага паходжання ў гісторыі нашай каманды.Абаронца згуляў 15 гульняў за Крумкачы яшчэ ў Другой лізе ў сезоне 2014.

А зараз — лiтара Ж. Таму мы ўзгадаем другую палову 2016 года, якая выдалася складанай.

Чарговы раз добрым словам успамінаем заўзятараў! Ужо хутка зноў пабачымся на футболе, сябры!

Філ Іваноў. Майстар стандартаў, «Пушка страшная». Забіў за Крумкачы ужо 17 мячоў!

Наш клубны маскот - вясёлы Крумка!

Алег Лявонцьеў – першы трэнер у гicторыi «Крумкачоў»!

Аляксей Мазанік – аўтар першага забітага мяча за Крумкачы ў афіцыйнай гульні (26 красавіка 2014, у браму «Лiвадыі» з Дзяржынска)

Выклiк гульца «Крумкачоў» у нацыянальную зборную – наша мара!А пакуль што Максiм Cанец згуляў за зборную Беларусi U-21.

Ода – менавiта так можна назваць цудоўны твор гурта Re1ikt, якi стаў нашым гiмнам!

Яшчэ ў першай лізе «Крумкачы» звярнулі на сябе ўвагу дзякуючы гэтым хлопцам, якія ператварылі клуб у самую медыйную каманду Беларусі!

7:0 – рэкордная перамога ў гiсторыi «Крумкачоў»! Ох, i дасталося няшчаснай «Рэчыцы-2014»…

 

А зараз наш любімы стадыён - САК «Алімпійскі», на якім Крумкачы гулялі ў другой ды першай лізе!Цісні падабайку, калі хадзіў на футбол на САК!

Яўген Касцюкевіч атрымаў мянушку "Ташчун" яшчэ калі Крумкачы гулялі ў Першай лізе. Вы самі ведаеце, за што ;) 

Усміхніцеся! Бо Крумкачы — гэта заўсёды весела! 

Ў — калі хочаш распавесці каму-небудзь пра «КрумкачоЎ»!Не «Крумкачэй».Не «Крумкачев».«Крумкачоў».

Анiта Занковiч, наш ужо былы клубны фатограф «Крумкачоў», заўжды цешыць нас сваiмi фотаздымкамi.Нават цяжка сабе ўявiць, колькi аватарак змянiлася з ейнай лёгкай рукi!

Васiль Хамутоўскi - наш былы трэнер брамнікаў і выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера. Поспехаў у трэнерскай кар'еры i дзякуй за ўсё!

 

Гэтым летам нам пашанцавала згуляць з чэмпiёнам Расii!

Гэта кожны вечар, якi вы праводзiце на гульнi Крумкачоў!

Яўген Шыкаўка гуляе ў «Крумкачах» яшчэ з другой лiгi. За гэты час ён стаў сапраўднай легендай клуба!

Наш клуб — гэта суполка энтузіястаў, добрых людзей, якія сябруюць ды дапамагаюць адзін аднаму.

Юля Скшынецкая — наша прыгажуня, адна з тых людзей, хто ў камандзе з першага дня!

Апошняя літара ў рубрыцы КрумкАзбука.Крумкачы — гэта тое, што яднае нас з вамі. Добры футбол, выдатны настрой! Пабачымся на стадыёне, сябры!

 

 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты