За 60 рублёў можна згуляць супраць «Крумкачоў»!
«Крумкачы» пачынаюць прымаць замовы на абанементы на Другую лігу.
«Крумкачы» пачынаюць прымаць замовы на абанементы.
Шаноўныя сябры, заўзятары!
Нягледзячы на ўсе складанасці, мы пачынаем новы сезон. Усё гэта стала магчыма толькі дзякуючы вашым паведамленнямі і вашай падтрымцы! Мы спадзяемся, што будзем і далей крочыць разам па футбольным шляху. Разам зможам перамагчы!
Квіток на хатні матч «Крумкачоў» у гэтым годзе будзе каштаваць 3 беларускія рублі, а для дзяцей да 14 год — уваход вольны.
Мы прапануем вам магчымасць набыць абанемент за 35 рублёў або абанемент + магчымасць згуляць за каманду заўзятараў супраць асноўнага склада «Крумкачоў» у таварыскай гульні — за 60 рублёў. Абанемент — гэта ўваход на 14 хатніх гульняў у Другой лізе ды на хатнія гульні Кубка Беларусі з нашым удзелам у 2018 годзе.
Каб зрабіць замову, скарыстайцеся формай па спасылцы 👉 http://bit.ly/krumka_2018 і мы звяжамся з вамі.
Уладальнікі абанементаў мінулага сезона могуць скарыстацца зніжкай памерам у 5 рублёў.
Пабачымся на футболе!