Блог Палёт Крумкачоў

«Ну что тебе сказать про Сахалин». Знаёмімся з супернікам па таварыскай гульні

24 чэрвеня наша каманда згуляе ў Дзяржынску таварыскую гульню супраць расійскага «Сахаліна». Уладзіслаў Сінкевіч напісаў для вас тэкст пра суперніка.

Адразу пераходзячы ад слоў песні да справы адзначым, што гэта першы матч “Крумкачоў” супраць замежнага клубу, што дадае пэўнай важнасці нягледзячы на тавырcкі статус дуэлі.

Игра

Разам з тым “выспаўцы” не такія далёкія для беларускага заўзятара, як можа здавацца на першы погляд. Мінулы сезон у ФНЛ за клуб выступаў некалі асноўны нападнік зборнай Беларусі Віталь Булыга. Беларус згуляў за клуб 13 матчаў і адзначыўся двума галамі. Праз вылет каманды ў ПФЛ (Д3), дзе ўдзел легіянераў не дазваляецца, аўтар двух мячоў у браму зборнай Германіі гуляць за клуб у наступным сезоне не будзе. Паказальна, што Віталь мае расійскі пашпарт, але зайграны за нацыянальную зборную і падпадае пад азначэнне «легіянер». Больш за тое, Булыга, разам з Мікалаем Жосанам, Гочам Хаджавай і Георгіем Кахелішвілі, спрычыніўся да тэхнічнай паразы ў матчы з "Тосна", дзе клуб парушыў правіла «не больш трох легіянераў на полі».

Булыга

Апрача таго, у спісе гульцоў выкліканых на зборы, позірк беларускага заўзятара адразу спыніцца на добра знаёмым Юрыі Каламыцы. Гулец выступаў за шэраг беларускіх клубаў: "Віцебск", салігорскі "Шахцёр" і "Тарпеда-БелАЗ", а зараз знаходзіцца на праглядзе ў “Сахаліне”. “Амаль што сваяк” прабыў у Беларусі 6 год і згуляў больш за сотню матчаў.

Коломыц

Трэніруе каманду Равіль Сабітаў. "Человек, влюбленный в Сахалин" не пакінуў клуб пасля вылету. Калі ён узначаліў "далёкаўсходнікаў" у канцы красавіка гэтага года, каманда правяла 6 гульняў і здабыла 10 пунктаў (3 перамогі, 1 нічыю і 2 паразы). Раней Сабітаў працаваў галоўным трэнерам у «Хімках», рэўтаўскім «Тытане», маскоўскім «Тарпеда», казахстанскім «Таболе», рыжскай «Даўгаве», а таксама ў алімпійскай і юнацкай зборных Расіі.

Сабітаў

Гульня «Крумкачы» - «Сахалін» пройдзе на гарадскім стадыёне горада Дзяржынска, Мінскі раён, і пачнецца а 19.30. З нецярплівасцю чакаем гэтага цікавага матчу і разлічваем на вашую падтрымку! 

Афиша

Фота: афіцыйны сайт ФК «Сахалін», skr.su, goals.by, група ФК «Сахалін» вконтакте.

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья