Блог каманды «Крумкачы»

Теги Крумкачы первая лига Беларусь Смолевичи

Як будаваўся «Вігвам». Прэв'ю да гульні «Крумкачы» – «Смалявічы-СТІ»

Уладзіслаў Сінкевіч зноў піша пра суперніка нашай каманды ў блогу «Палёт Крумкачоў». На гэты раз – пра «Смалявічы-СТІ».

Першае згадванне ў летапісах беларускага футболу пра смалявіцкі клуб датуецца 1996 годам. Менавіта тады, у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі, узнік «Крышталь». Разам з тым, правапераемнікам нашага нядзельнага суперніка з’яўляецца клуб “Вігвам”, гісторыя якога распачалася ў 2009 годзе. Першы свой сезон каманда правяла ў чэмпіянаце Мінскай вобласці, а ўжо на наступны год заявілася ў Другую лігу.

vigvam

Каманда знаходзілася пераважна ў ніжэйшай частцы табліцы. Але потым галоўным трэнэрам быў прызначаны аўтарытэтны беларускі спэцыяліст Юры Пунтус, які раней трэніраваў моладзевую і нацыянальную зборныя, а таксама клубы Вышэйшай лігі: БАТЭ, МТЗ-РІПА і брэсцкае «Дынама». Новаму галоўнаму трэнеру была пастаўлена сур'ёзная задача - паўтарыць шлях БАТЭ, да якой быў непасрэдна датычны Юры Іосіфавіч. Па сканчэнні сезона 2011 г. клуб, ужо пад назвай «Смалявічы», падняўся з прадапошняга да 12 месца, а ўжо на наступны год, атрымаўшы цяперашнюю назву «Смалявічы-СТІ», за 4 туры да канца першынства датэрмінова выйшаў ў Першую лігу.

punt

Каманда працягвала рабіць стаўку на моладзь і толькі ўзмацнілася дасведчанным Алегам Страхановічам, які працаваў пад кіраўніцтвам Юрыя Пунтуса ў БАТЭ і МТЗ-РІПА. Але справы клубу пайшлі не так паспяхова, як планавалася першапачаткова — «Смалявічы-СТІ» занялі 8 месца, а за чатыры туры да канца чэмпіянату, пасля хатняй паразы 1:6 ад светлагорскага «Хіміка», Пунтус звольніўся. Услед за настаўнікам каманду пакінуў Алег Страхановіч. Не змог выправіць сітуацыю ў леташнім чэмпіянаце наступнік Альберт Рыбак і дзеючы галоўны трэнер Зміцер Навіцкі - «Смалявічы-СТІ» занялі выніковае дзясятае месца. Зараз “чырвона-сінія” з 12 пунктамі займаюць 12 радок турнірнай табліцы.

Cv

Ключавым гульцом у складзе з'яўляецца абаронца і капітан Арам Абд Аль-Маджыд. Беларускі сірыец правёў ад званка да званка ўсе матчы, а таксама ўзяў на сябе функцыі бамбардзіра. Арам адзначыўся 6 галамі, праўда большасць з якіх была забіта з пенальці.

Цікава, што зараз на праглядзе ў «Крумкачах» знаходзіцца футбаліст з Нігерыі, Самуэль Адэйса, які пару гадоў таму лічыўся гульцом «Смалявічы-СТІ».

а

Гульня на САК «Алімпійскі» пачнецца а 18.00. Прыходзьце паглядзець добры футбол!

Шунто

постФота: афіцыйны сайт ФК «Смалявічы-СТІ»суполка ФК Смалявічы вконтактеo-opex.livejournal.com

Автор 
РЕЙТИНГ +13

Свежие записи в блоге

21 мая 13:47
В высшей лиге забивают мало? Во второй бывает по 8 мячей за матч!

2 мая 15:41
Три красивых гола из второй лиги. Сложно сказать, какой лучше

22 апреля 20:16
В гостях, как дома. 100 болельщиков приехали поддержать «Крумкачы» на выезде

16 апреля 22:50
Музыка, Кошель и болельщики. Атмосферные видео и фото с первого матча «Крумкачоў» в сезоне

14 апреля 23:31
Открытие сезона: живая музыка, автограф от Тащуна и обнимашки с Крумкой

13 апреля 11:18
Абонементы на матчи «Крумкачоў» в новом сезоне будут выполнены в виде брелоков!

5 апреля 10:44
За 60 рублёў можна згуляць супраць «Крумкачоў»!

5 февраля 12:13
Как белорусские маскоты тягались с литовскими – самое неожиданное сражение уик-энда

19 января 12:20
От ворот до ворот, через себя и из-за пределов штрафной: 10 лучших голов «Крумкачоў» в 2017 году

28 ноября 2017 23:29
Спасибо, Легенда! Челядинский завершил карьеру

Сегодня родились