Блог Палёт Крумкачоў

Нядзельны супернік. «Чыгуначнікі» з Гомеля

У нядзелю ў госці да «Крумкачоў» завітаюць футбалісты «Гомельчыгунтранса». Уладзіслаў Сінкевіч напісаў прэв'ю да гульні.

Футбольны клуб «Гомельчыгунтранс» быў заснаваны ў 2008 годзе ў якасці ўдзельніка чэмпіянату Гомельскай вобласці. Па выніках фінальнага турніру сярод каманд-пераможцаў рэгіянальных спаборніцтваў «чыгуначнікі» атрымалі права выступаць ў 2010 годзе ў другой лізе.

ГЖДТ

Дэбютны іспыт гомельскага клубу быў даволі плённы - каманда адразу заняла сёмае месца. Больш за тое, клуб паступова набіраў моц, з году ў год уздымаючыся вышэй па турнірнай табліцы. У выніку ў 2012 годзе, які прынёс 4-ае месца, ГЧТ меў магчымасць апынуцца ў першай лізе. Але ў клубе прыйшлі да высновы не пераходзіць на прафесійны ўзровень і адмовіліся ад пераходу ў дывізіён вышэй рангам.

ГЖДТ2

Застаўшыся ў другой лізе, «чыгуначнікі» сталі галоўнымі фаварытамі чэмпіянату. За 7 тураў да канца першынства каманда гарантавала сабе выхад у першую лігу, а па сканчэнні сезону стала пераможцам турніру.

ГЖДТ3

Атрымаўшы прахадное месца, перад ГЧТ зноўку паўстала пытанне пра мэтазгоднасць павышэння. Выніковая пастанова была прынята на паседжанні АБФФ, дзе клуб атрымаў некаторыя паслабленні ў частцы ліцэнзавання і ў сакавіку 2014 «Гомельчыгунтранс» канчаткова абвесціў пра свой удзел у першай лізе.

ГЖДТ4

Новае выпрабаванне было пройдзена са зменным поспехам. Пасля першага кола каманда знаходзілася побач з зонай вылету, аднак усё ж змагла падхапіцца на ратавальнае 11 месца.

ГЖДТ5 

У сёлетнім чэмпіянаце «Гомельчыгунтранс» займае 12 месца з 14 пунктамі. Функцыі галоўнага трэнера, капітана і асноўнага абаронцы выконвае Павел Крэчын. Апроч таго, вылучаецца пара нападнікаў Гомза - Шрэйтар, на якую прыходзіцца 7 з 11 забітых галоў. За каманду таксама гуляюць паўабаронцы Яўген Барсукоў і Максім Разумаў: Яўгену не пашчасціла замацавацца ў складзе «Гомеля», але ўдалося 4 разы выйсці ў футболцы моладзевай зборнай, Максім жа згуляў больш за 200 матчаў у вышэйшай лізе за «Гомель» і «Нафтан», а таксама нават дзве за нацыянальную зборную.

ГЖДТ6

«Крумкачы» атрымалі дзве буйныя паразы запар (ад «Смаргоні 1:4 ды ад «Смалявічы-СТІ» 0:3) і будуць імкнуцца скончыць гэтую не самую лепшую серыю. У гульні не зможа прыняць удзел паўабаронца Алег Протчанка, які атрымаў чырвоную картку ў апошнім матчы сваёй каманды.

Афиша

Потс

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья