android-character-symbol 16.21.30apple 16.21.30@Combined ShapeЗагрузить фотографиюОчиститьdeleteinfoCombined ShapeИскатьsports_on_siteplususeric_avatar_placeholderusersview
Блог лепшай каманды краіны

Теги Энергетик-БГУ Крумкачы первая лига Беларусь

Прэв'ю да новага «мінскага дэрбі». «Зорныя» студэнты

Заўтра ў 12.00 гульней паміж «Зоркай-БДУ» і «Крумкачамі» распачнецца 13 тур у першай лізе. Уладзіслаў Сінкевіч разбіраецца, хто такія нашыя супернікі.

Футбольны клуб «Зорка-БДУ» быў заснаваны ў 1995 годзе, у нацыянальных чэмпіянатах Беларусі гуляе з 1996 года. Каманда з'яўляецца наступнікам спартовага таварыства «Працоўныя рэзервы» - кузні маладых талентаў, якая выгадавала цэлы россып вядомых беларускіх гульцоў. Сярод іх Сяргей Гоцманаў, Сяргей Гоманаў, Юры Антановіч, Уладзімір Путраш, Пётр Качура, браты Міхаіл і Юры Мархелі і іншыя.

Увогуле, ва ўсе гады пры любых выніках стратэгія развіцця клубу заставалася нязменнай: выхаванне ўласных гульцоў і іх наступны продаж. Праз клубную сістэму прайшлі вядомыя цяперашняму заўзятару Станіслаў Драгун, Антон Пуціла, Арцём Быкаў, Сяргей Сасноўскі, Аляксей Сквярнюк, браты Павел і Зміцер Платонавы.

Свайму ўтварэнню каманда абавязана Уладзіміру Пігулеўскаму – трэнеру, а таксама дырэктару «Працоўных рэзерваў». Пасля развалу СССР яму атрымалася захаваць СДзЮШАР. Школа змяніла сваю назву і ў 1998 годзе перайшла на баланс БДУ – такім чынам, на свет з'явілася «Зорка-БДУ».

Пасля першых двух «спробавых» сезонаў у другой лізе «студэнты» выйгралі чэмпіянат і ў 1999 годзе трапілі ў першы дывізіён. Пасля чаго «Зорцы» зноў спатрэбілася 3 сезона, каб у 2001 годзе ўзняцца на наступны ўзровень – вышэйшая ліга. З 2002 па 2005 год каманда выступала ў «эліце», дзе за чатыры гады двойчы займала 12-е і гэтулькі ж 13-е месцы.

Вяртання ў вышэйшую лігу не адбылося, замест гэтага пайшоў спад. Пасля двухгадовай пабыўкі ў першай лізе, «Зорка-БДУ» трывала, на 6 год, асела ў другой лізе. У сезоне 2013 «зорныя» ачуліся і на працягу турнуру вялі барацьбу за выхад у першую лігу. На дапамогу прышоў мастоўскі «Нёман», які адмовіўся ад павышэння. У выніку «Зорка-БДУ» з 3-ім месцам атрымала права ўдзельнічаць у другім па рангу дывізіёне.

У сезоне 2014 склад каманды ў параўнанні з папярэднім амаль не змяніўся. Акцэнт рабіўся на ўласных маладых выхаванцаў пры дапамозе дасведчанага капітана Валера Апанаса. Такі спосаб фармавання калектыву традыцыйны для клубу. Узрост гульцоў не пераўзыходзіў 27 гадоў (а пасля сыходу ўлетку 2014 з каманды лідараў — Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча — нават 23). Каманда скончыла сезон на 9 месцы, пры гэтым, па колькасці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» заняла другое месца пасля мазырскай «Славіі».

У сёлетнім чэмпіянаце ў каманду зноўку вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Таксама, клуб дапоўнілі дзядзькі-настаўнікі - Аляксандр Быліна, які выступаў за клуб яшчэ ў часы знаходжання «Зоркі-БДУ» ў вышэйшай лізе, і найлепшы бамбардзір у гісторыі першай лігі Юры Мархель, які таксама раней выступаў за мінскі клуб. Дзякуючы такому ўзмацненню «Зорка-БДУ» займае 4-ае месца і знаходзіцца сярод асноўных прэтэндэнтаў на павышэнне ў класе.

Пост

Автор 
РЕЙТИНГ +16

Свежие записи в блоге

19 января 12:20
От ворот до ворот, через себя и из-за пределов штрафной: 10 лучших голов «Крумкачоў» в 2017 году

28 ноября 2017 23:29
Спасибо, Легенда! Челядинский завершил карьеру

15 ноября 2017 15:12
Два года назад «Крумкачы» выиграли Битву за вышку. Где они сейчас?

5 октября 2017 16:53
«На поле он смотрелся лучше, чем наши игроки за фортепиано». «Крумкачы» провели тренировку со всемирно известным пианист

3 октября 2017 09:45
Огненное видео с матча «Крумкачы» — «Неман»

20 сентября 2017 10:49
Как болельщики Александр и Роман приняли участие в тренировке «Крумкачоў»

12 сентября 2017 17:49
«Крумкачы» отчитались по расходам за 1-10 сентября. На что пошли деньги?

11 сентября 2017 10:32
«Мала рэчаў у Беларусі, у якія можна верыць!». Болельщики «Крумкачоў» снялись в видео в поддержку команды

10 сентября 2017 16:11
Сюрприз от белорусского иллюзиониста OSTIX MAGICIAN на матче с «Торпедо-БелАЗ»!

6 сентября 2017 14:21
Четвёртый выпуск шоу «вКрумкачы» - Влад Иванов

Сегодня родились

Лучшие материалы